Максімум футбола, мінімум дрэнных звычак

Спорт

DSC_0287Спорт – самы лепшы метад прафілактыкі падлеткавай злачыннасці. Таму штогод на спартыўнай пляцоўцы прафесійнага ліцэя па ініцыятыве райкама БРСМ праводзіцца традыцыйны раённы турнір па міні-футболу. Сёлета падзея прымеркавана да значнай гістарычнай даты – 100-годдзя з Дня стварэння міліцыі Беларусі.

У складзе футбольных каманд – супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама юнакі з ліцэя і трэцяй гарадской школы, у тым ліку і тыя, хто знаходзіцца на розных відах уліку.
Сёлета таварыскія матчы запомняцца балельшчыкам высокай дынамікай гульняў, спартыўным тэмпераментам і азартам футбалістаў.

У выніку пераможцай чэмпіянату стала каманда трэцяй гарадской школы. Другімі сталі ліцэісты, а трэцімі ў нялёгкай барацьбе за перамогу – міліцыянеры. Работнікі РАНС атрымалі падзяку за ўдзел у турніры.

Таксама ўзнагароджаны лепшыя ігракі. Лепшым варатаром прызнаны Вячаслаў Янковіч. Лепшым абаронцам – Дзмітрый Іваноў, а лепшым нападаючым – Мацвей Уласенка.
Каманды міліцыянераў і выратавальнікаў падарылі юным футбалістам па салодкаму прызу – торту.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *