Ад страт да мільЕнных прыбыткаў


Гісторыю завода на першых яе стадыях неабходна разглядвацьяк гісторыю двух асобных прадпрыемстваў – завода “Гідраапаратура” і завода “Салют”.

Аб’яднанне двух прадпрыемстваў адбылося ў пачатку 2000 года. Першыя крокі аб’яднанага заводскага калектыву былі няпростымі: эканамічная неразбярыха рубяжу 1990-2000 гадоў значна ўскладняла магчымасці новастворанага прадпрыемства. І толькі вытворчая кааперацыя з РУП “Мінскі трактарны завод” дазволіла Хойніцкаму заводу гідраапаратуры стаць на ўстойлівы шлях развіцця. Прадпрыемства, перайшоўшы на выпуск камплектуючых для галоўнага канвеера МТЗ, запрацавала стабільна і рытмічна, загружанымі сталі ўсе вытворчыя магутнасці, а асартымент выпускаемай прадукцыі набыў устойлівую тэндэнцыю да пашырэння.
Першае з іх было створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства станкабудаўнічай прамысловасці СССР № 438 ад 18 лістапада 1976 года ў мэтах нарошчвання аб’ёмаў па выпуску гідраўлічнага абсталявання як філіял Гомельскага завода “Гідрапрывад”, але на самастойным балансе. Першая чарга вытворчых магутнасцей была ўведзена ўжо ў трэцім квартале 1977 года.
Будаўніцтва другой чаргі ажыццяўлялася на працягу 1981-1982 гг., а пачынаючы з 1983 года, Хойніцкі завод “Гідраапаратура” прыступіў да выпуску поўнасцю закончанай прадукцыі – станцый гідрапрываду ГП-48. Адначасова з выпускам гідрастанцый пачалося і асваенне вытворчасці тавараў народнага спажывання.
З 1985 года на заводзе замест гідрастанцый ГП-48 быў арганізаваны серыйны выпуск уніфікаваных помпавых установак С63 і С100, іх вытворчасць дасягала 3000 адзінак у год.
Першым дырэктарам завода  да 1990 года працаваў Барыс Фаміч Нічыпарэнка.
Хойніцкі машынабудаўнічы завод “Салют” быў створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 26 верасня 1981 года як філіял Маскоўскага вытворчага аб’яднання “Салют” на базе вытворчай пляцоўкі “Хвойная Паляна”. На работу былі запрошаны вядучыя спецыялісты ў галіне машынабудавання з іншых гарадоў СССР, а навучанне ў Маскве на базе яб’яднання “Салют” прайшлі хойніцкія станочнікі.
Завод хутка развіваўся і рос: у маі 1982 года яго пярвічная прафсаюзная арганізацыя налічвала больш за 500 чалавек. Гэтаму садзейнічалі і маштабы жыллёвага будаўніцтва для машынабудаўнікоў: у 1984 годзе былі пабудаваны 12 дамоў-катэджаў па вуліцы Паўночнай, а годам раней здадзены ў эксплуатацыю першы 60-кватэрны дом. А ўсяго за перыяд з 1983-га па 1990 год заводам было пабудавана 8 шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай звыш 15 тысяч кв.м, а таксама інтэрнат для маласямейных работнікаў на 214 месц.
Хутка развівалася і прамысловая база прадпрыемства. У 1984 годзе на Хвойнай Паляне ўступіў у дзеянне вытворчы комплекс плошчай 3 тыс. кв.м. На завезеным, унікальным на той час, абсталяванні пачаўся выпуск вырабаў для абароннай прамысловасці краіны. А ў 1987 годзе была запушчана ў эксплуатацыю першая чарга вытворчых магутнасцей у г. Хойнікі.
Першым дырэктарам завода быў Яўгеній Дзмітрыевіч Цяплоў.

КІРАЎНІКІ ЗАВОДА
За час работы прадпрыемства  ўзначальвалі:
Барыс Фаміч НІЧЫПАРЭНКА (са студзеня 1977 г. па жнівень 1990 г.);
Яўгеній Дзмітрыевіч ЦЯПЛОЎ (ліпень 1981 г. – ліпень 1987 г.);
Мікалай Міхайлавіч БАЙКОЎ (сакавік 1993 г. – снежань 1995 г.);
Павел Ліпатавіч БАКАУШЫН (ліпень 1987 г. – красавік 1990 г.);
Мікалай Уладзіміравіч ГАРБАР (снежань 1995 г. – чэрвень 2001 г.);
Фелікс Лукіч СІНЯГОЎСКІ (студзень 1990 г. – ліпень 1991 г.);
Андрэй Міхайлавіч РУДСОН (чэрвень 1991 г. – май 1994 г.);
Валерый Сямёнавіч САВЕНКА (чэрвень 1994 г. – снежань 2000 г.);
З часу аб’яднання заводаў “Салют” і “Гідраапаратура” ў 2000-м годзе  дырэктарам  “Хойніцкі завод гідраапартуры” з’яўляецца Васілій Ягоравіч СМАЛЬЦАР.

Кіпіць на прадпрыемстве і грамадскае жыццё. Папулярныя ў калектыве святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, Міжнароднага жаночага дня, Дня машынабудаўніка, Дня сям’і, Дня маці і ншых. На іх лепшым работнікам уручаюцца граматы і грашовыя прэміі. Таксама сумесна з работнікамі ГЦКіС “Меліяратар” арганізуюцца канцэртныя і тэматычныя вечары, вечары адпачынку, канцэрты.
Стала добрай традыцыяй ушаноўванне ў Дзень пажылых людзей былых работнікаў завода, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Яны ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, для іх арганізуецца салодкі стол і канцэртная праграма.

Штогод на заводзе праводзяцца навагоднія святочныя “агеньчыкі” з конкурсамі і гульнямі, віншаваннямі і танцавальнай праграмай у сучасных і рэтрарытмах.
Калектыў завода прымае актыўны ўдзел у грамадскім, культурна-масавым і спартыўным жыцці раёна і галіновых мерапрыемствах: шэсцях і велапрабегах да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і Дня моладзі, аглядах мастацкай самадзейнасці, конкурсах маладых сем’яў, лыжных кросах, лёгкаатлетычных мнагабор’ях, раённых і галіновых турыстычных злётах, спаборніцтвах па футболу, міні-футболу, валейболу, настольнаму тэнісу, шашках і шахматах. Таму і не дзіўна, што на заводзе накапілася немалая калекцыя грамат, дыпломаў і кубкаў за перамогі ў аглядах-конкурсах, турнірах і спаборніцтвах.
Дырэкцыя завода заўсёды садзейнічае падрыхтоўцы і правядзенню ўсіх мерапрыемстваў, а кіраўнікі прадпрыемства самі прымаюць у іх актыўны ўдзел. Работнікі, якія занялі прызавыя месцы, заахвочваюцца грашовымі прэміямі або каштоўнымі падарункамі.

Непасрэдна падрыхтоўкай і правядзеннем усіх мерапрыемстваў займаецца грамадскі актыў завода: галоўны бухгалтар Л.М. Барадуліна (яна, дарэчы, будзе прадстаўляць Хойнікшчыну на IV Усебеларускім народным сходзе), юрысконсульт В.А. Аглоблін, намеснік дырэктара завода па агульных пытаннях Ж.А. Караткевіч, намеснік начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння С.А. Канунаў (на здымку ўверсе злева направа).

Працуюць сямейныя дынастыі
ЗЕЛЯНКОЎСКІЯ Алена і Віктар, БОНДАР Людміла , Мікалай і Міхаіл, ГУДВІЛОВІЧ Альберт , Таццяна, Андрэй і Інга, БАРЫСОВІЧ Аляксандр  і Валянціна, ЗГУРСКІЯ Барыс  і Ігар, САЗОНАВЫ Юрый і Андрэй, КЛІМЯНКОВЫ Дзмітрый і Ніна, КАРАТКЕВІЧ Жанна і Уладзімір, ДАМКОЎСКІЯ Аляксандр і Алеся, ПЛОТНІКАВЫ Аляксей і Надзежда, НЯМІРСКІЯ Генадзій і Галіна, БАБЕНКА Мікалай і Наталля, СКАКУН Наталля і ВАРАБЕЙ Алена.


 


 Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *