Хойнікшчына ў люстэрку пяцігодкі


Мінулы год у гісторыі нашага раёна быў адзначаны размахам жыллёвага і прамысловага будаўніцтва. Так, у 2009-м годзе:

.у райцэнтры і населеных пунктах раёна пабудавана 15 індывідуальных жылых дамоў;
.здадзены ў эксплуатацыю першы шматкватэрны дом (ЖБК-1), пабудаваны за кошт банкаўскіх крэдытаў для маладых сем’яў і пачата фарміраванне ЖБК-2;
.па прэзідэнцкай праграме “Дзеці Беларусі” па вуліцы Калініна райцэнтра быў пабудаваны двухпавярховы катэдж для прыёмнай сям’і за кошт сродкаў абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Згодна з гэтай жа праграмай на сродкі ААТ “Беларусбанк” узведзены двухпавярховы дом па вуліцы Савецкай горада;
.у раёне пракладзена 21,4 км газаправоду, да крыніц газакарыстання падключана 385 домаўладанняў;
.па вул. Рэвалюцыйнай горада пабудавана сучасная аўтазаправачная станцыя;
. у КСУП імя Мележа здадзены ў эксплуатацыю жывёлагадоўчы комплекс на 720 галоў;
.закончана рэканструкцыя гарадскога цэнтра культуры і спорту “Меліяратар”;
.рэканструявана плошча Танкістаў у горадзе;
.уведзены ў эксплуатацыю спіртзавод у аграгарадку Стралічава для вытворчасці спірту-сырцу і спірту-рэктыфікату са збожжа сельгаспрадпрыемстваў раёна;
.на камбікормавым заводзе (зараз  участак па вытворчасці камбікармоў саўгаса “Зара”) зманціраваны збожжаачышчальна-сушыльны комплекс прадукцыйнасцю 30 тон збожжа ў гадзіну;
.на ПУП “Палескія сыры” завяршылася рэканструкцыя кампрэсарнага цэха, якая дазволіла не толькі палепшыць працэс ахалоджвання паступаючай на прадпрыемства сыравіны, але і значна з’эканоміць на электраэнергіі, а таксама знізіць расход аміяка.




У сельскай гаспадарцы:
.упершыню за ўсю гісторыю раёна атрымана самая высокая ўраджайнасць збожжавых: з аднаго гектара ўбрана 39,1 цэнтнера;
. у раёне з’явіліся першыя камбайнеры-двухтысячнікі: Рыгор Аляксандравіч Сцішанок і Мікалай Міхайлавіч Кравец з сельгаспрадпрыемства “Судкова”, а таксама вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Фёдар Сцяпанавіч Ефіменка, які перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа;
. раён стаў пераможцам у абласным конкурсе за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў: нарыхтавана 28,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.




Значнымі падзеямі ў жыцці раёна сталі:
. абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Гомельшчыны “Дажынкі-2009”;
. тэлемост паміж Хойніцкай ЦРБ і Гомельскім, а таксама Нагасакскім (Японія) медуніверсітэтамі ў рамках праекта “Тэлемедыцына”;
. падключэнне абанентаў тэлефоннай сеткі горада да інтэрактыўнай сістэмы тэлебачання ZALA.
. Акрамя таго, у 2009 годзе ў аграгарадку Глінішча прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум “Псіхолага-педагагічныя ўмовы развіцця асобы дзіцяці ў дашкольных установах аграгарадкоў”.
. Бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Швецыі стала хайнічанка Інэса Палуянава.




. Свае юбілеі адзначылі: у лютым ¬– РУП “Хойніцкі торфабрыкетны завод” – 45 гадоў; у жніўні – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – 5 гадоў; у лістападзе – ПУП “Палескія сыры” – 25 гадоў.
. У 2009 годзе створана 88 маладых сем’яў, нарадзілася 290 дзяцей, з іх 2 двойні.


Падрыхтаваў
Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *