Увага! Адкрыта падпіска на першае паўгоддзе 2011 года


Агульны падпісны тыраж у нашым раёне складае 17800 экземпляраў, у тым ліку ў ім 4200 экземпляраў або 24% прыходзіцца на раённую газету “Хойніцкія навіны”.

Раёнка без усялякага  перабольшвання з’яўляецца настольнай газетай для кожнага кіраўніка, невычэрпнай крыніцай перадавога вопыту. Таму ў ходзе кожнай падпісной кампаніі мы арыенціруем на тое, каб “Хойніцкія навіны” былі не толькі ў  канторы, але і ў асноўных вытворчых падраздзяленнях,  каб людзі на рабочых месцах мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі, тым больш, што тут шырока падаецца інфармацыя з жыцця нашай вобласці і краіны.
Як вельмі прыемны факт хачу адзначыць тое, што на ўсе асноўныя рэспубліканскія выданні цана на наступнае паўгоддзе знаходзіцца на ранейшым узроўні. Тыраж газеты “Советская Белоруссия” складае ў нашым раёне 1900 экземпляраў, “Гомельскай праўды” – 800 экземпляраў.

Папулярнасцю карыстаюцца выданні выдавецтва “Талака”, такія, напрыклад, як “Народный доктор”, “Наша кухня”, “Незнайка”.

З выданняў СНД па-ранейшаму каціруюцца “Аргументы і факты”, якія атрымліваюць 300 хайнічан.

Асноўны фронт работ па падпісцы традыцыйна выконваюць нашы паштальёны. Індывідуальныя падпісчыкі могуць зрабіць яе не выходзячы з дома, трэба толькі папярэдне паведаміць паштальёну, калі прыйсці па пэўнаму адрасу.
Таксама мы можам накіраваць паштальёна ў любы працоўны калектыў для заключэння дагавора з кіраўнікамі на падпіску сваіх работнікаў, аплата праводзіцца з заработнай платы, адтэрміноўка гэтага плацяжу прадугледжваецца  на месяц.

Тэрміны падпіскі таксама не змяніліся – на выданні Рэспублікі Беларусь можна падпісацца да 26 снежня, на газеты і часопісы СНД – да 15 снежня.

Падрабязную інфармацыю ад падпісцы вы можаце атрымаць па нумарах тэлефонаў: 2-17-07 (аддзел падпіскі РВПС), 3-01-91 (першае гарадское аддзяленне паштовай сувязі), 2-10-72 (другое АПС), а таксама ў прыёмнай раённага вузла паштовай сувязі (2-10-33).



Н. БУГЛАК, старшы інструктар па падпісцы РВПС.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *