Самыя-самыя…


З 1 па 3 лістапада ў Мінску праходзіў агляд мастацкай самадзейнай творчасці сярод органаў і падраздзяленняў сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, у якім прынялі ўдзел самадзейныя артысты шасці абласцей краіны і г. Мінска, камандна-інжынернага інстытута МНС і іншых падраздзяленняў сістэмы МНС Рэспублікі Беларусь.

Творчы калектыў ПДРЭЗ прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве ў складзе дэлегацыі Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС. Выступалі Н. Шарапава, Л. Шут, Ю. Гушчанка, Г. Прышчэп, А. Лобан, М. Краўчанка. Прыемна, што выступленне нашых работнікаў было ацэнена на самым высокім узроўні: малодшы навуковы супрацоўнік Валерый Лукашэвіч заняў першае месца ў намінацыі “мастацкі фотаздымак”; начальнік аддзела прававой і кадравай работы Марына Краўчанка заняла другое месца ў намінацыі “размоўны жанр”, ляснік Радзінскага лясніцтва Леанід Шут быў трэцім у намінацыі “салісты-вакалісты”. Пераможцы атрымалі дыпломы за подпісам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Э. Барыева і каштоўныя падарункі.



М. КРАЎЧАНКА, намеснік дырэктара ПДРЭЗ па ідэалагічнай рабоце .


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *