У будучыню – азіраючыся на мінулае


Музейны куток, які дзейнічае на базе сярэдняй школы № 3 г. Хойнікі, у вучняў карыстаецца вялікай папулярнасцю. Праграма музейнай адукацыі дапамагае ім глыбей зразумець і вывучыць гісторыю роднага краю. Вучні знаёмяцца з атрыбутыкай Гомельскай вобласці, вывучаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў родным горадзе, роднай краіне, вучацца бачыць цудоўнае вакол сябе.

Музейны куток дапамагае ў развіцці патрыятычных пачуццяў. Рабяты вучацца самастойнасці, самадзейнасці, збіраць матэрыялы на пэўную тэматыку.

У школе рэгулярна праводзяцца сустрэчы з ветэранамі, конкурсы на лепшыя рэфераты, плакаты, ваенна-спартыўныя святы з запрашэннем ветэранаў вайны і працы, традыцыйным стаў конкурс “Паштоўка ветэрану”. Штогод арганізоўваюцца сустрэчы, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны, Дню Перамогі, Дню вызвалення Хойнікшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да экспанатаў баявой славы – адносіны асаблівыя. Чым далей уходзяць эпізоды грозных ваенных гадоў, тым важней для маладога чалавека сустрэча з нямымі сведкамі той эпохі: знойдзенымі асколкамі снарадаў, фотаздымкамі і пажаўцелымі ад часу дакументамі. Усё гэта працуе на выхаванне асобы.



Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *