Шэсцьдзесят другі «трафей»


Паляванне існуе столькі ж, колькі існуе чалавек. Але калі многа тысяч гадоў назад яно служыла спосабам здабычы для пракармлення, скуры, якая потым выкарыстоўвалася ў якасці адзення, то сёння гэта хутчэй за ўсё спецыфічнае хобі, від адпачынку або спорту – каму як больш падабаецца. Але не для ўсіх, а для людзей, у якіх не дрэмле інстынкт паляўнічага.

Да такіх людзей адносіцца і Яўгеній Валяваты, жыхар вёскі Дворышча, які працуе пчаляром у эксбазе “Стралічава”, на яго рахунку  62 забітыя ваўкі.

Паляўнічыя ў раёне ведаюць свайго калегу як патомнага ваўчатніка. Няма такога года, каб гэты драпежнік не дастаўся яму ў якасці трафея.

Вось і сёлета сачыў паляўнічы за ваўчыцай, якая вырашыла паласавацца грамадскай жывёлінай. Але ад пільнага вока паляўнічага не схавалася, не здзейсніла свой дзёрзкі намер.

Я. Валяваты за кожнага забітага ваўка атрымліваў прэміі ад сельгаспрадпрыемстваў у выглядзе бычкоў да 250 кілаграмаў. Кіраўніцтва КСУП “Судкова” такім чынам заахвочвала яго ажно пяць разоў.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *