Мяч над сеткай

Спорт

У чэснай бескампраміснай барацьбе праходзіў турнір па валейболу сярод каманд сельскіх і  раённага выканаўчага камітэта па валейболу ў памяшканні спартыўнай залы Судкоўскай СШ, арганізаваны дзяржаўнай установай “Хойніцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб”, РК ГА БРСМ і аддзелам па справах моладзі райвыканкама і прысвечаны  67-й гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў выступіла і пажадала спартсменам перамогі старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар.

Трэба было бачыць, з якім азартам удзельнікі змагаліся за права быць лепшымі, як бурна рэагавалі на кожны забіты або прапушчаны мяч пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў.

Сем каманд праводзілі гульні па групавой сістэме. У выніку  першае месца заняла каманда Алексіцкага сельвыканкама, другое – Паселіцкага, трэцяе – Барысаўшчанскага сельскага выканаўчага камітэта.
Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, якія ўручыла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І.С. Панчанка.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *