Згодна з праграмай перспектыўнага рзвіцця


Пяцігадовы этап дзяржаўнага будаўніцтва на 2006-2010 гады завяршаецца. А таму ўжо сёння можна падводзіць некаторыя вынікі рэалізацыі асноўных напрамкаў Праграмы перспектыўнага развіцця Хойніцкага раёна.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ  
Вытворчасць прамысловай прадукцыі  павялічылася з 13,5 млрд. руб. да 93,7 млрд. руб. пры прагнозе 145%. Вытворчасць спажывецкіх тавараў павялічылася з 1,9 млрд. руб. да 47,1 млрд. руб. пры прагнозе 145%.
Праведзена значнае тэхнічнае пераўзбраенне прамысловых прадпрыемстваў раёна: на ПУП “Палескія сыры” аб’ём інвестыцый склаў 6,532 млрд. руб.; Хойніцкім заводзе гідраапаратуры  – 3,963 млрд. руб.; філіяле па дрэваапрацоўцы “Палескі” НВРУП “Белінвесткамплект” – 5,8 млрд. руб.; торфабрыкетным заводзе – 6,04 млрд. руб.
У 2009 годзе завершана рэканструкцыя спіртзавода ў населеным пункце Стралічава на суму 12,2 млрд. руб., якая дазволіць узнавіць перапрацоўку забруджанага збожжа і вытворчасць спірту.
Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал павялічыўся ў 4,5 раза, а ў фактычных цэнах з 30,2 млрд. руб. у 2005 годзе да 135 млрд. руб. у 2010 годзе.

БУДАЎНІЦТВА    Увод у эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання за 2010 год перавысіў узровень 2005 года ў тры разы, або з 2,1 тыс. кв. метраў вырас да 6,1. Усяго за перыяд гэтай пяцігодкі па Хойніцкаму раёну ўведзена 22 тыс. кв. метраў жылля, у тым ліку для мнагадзетных сем’яў пабудавана 10 дамоў сядзібнага тыпу (9 – па вул. Берагавога горада, 1 – у аграгарадку Судкова). Пачата будаўніцтва дома ў вёсцы Храпкаў.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА    У аграрным сектары эканомікі за апошнюю пяцігодку чакаемы валавы прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі па ўсіх катэгорыях склаў 39,9%. З сямі асноўных відаў прадукцыі выкананы прагноз па вытворчасці збожжа – 155,6 тыс. тон, або 101% да запланаванага ўзроўню. Раён стабільна з года ў год забяспечвае вытворчасць збожжа на душу насельніцтва ў аб’ёме 1,4 –1,6 тоны. Больш чым у два разы да прагнозу атрымана масланасення рапсу. Вытворчасць малака ў гаспадарках раёна павялічана да ўзроўню 2005 года на 24,1%, рэалізацыя жывёлы ў жывой вазе – на 44,6%.

ЗАНЯТАСЦЬ НАСЕЛЬНІЦТВА   Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за гэтыя гады аказана дапамога ў працаўладкаванні 98 грамадзянам, у тым ліку 74 беспрацоўным грамадзянам, накіраваны на прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 132 чалавекі.
Па стану на 1.10.2010 колькасць беспрацоўных у раёне склала 94 чалавекі, узровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 1% пры заданні 1%.
Колькасць малых прадпрыемстваў па раёну з 13 павялічылася на 27 і склала 40 пры прагнозе 15 прадпрыемстваў на канец 2010 года. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў са 181 павялічылася на 95 чалавек і склала 276 пры прагнозе на канец 2010 года 190.

   ДАХОДЫ    Рэальная заработная плата па Хойніцкаму раёну павялічылася на 13,7%, намінальная – у два разы. Найбольш высокі яе ўзровень за кастрычнік сёлетняга года склаўся ў галінах матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (1,5 млн. руб.), на прадпрыемствах лясной гаспадаркі (1,4 млн. руб.), будаўнічай (1,3 млн. руб.), транспарту, сувязі (1,1 млн. руб.).
Разам з тым, не ўсяго намечанага ўдалося дасягнуць. Так, у цэнтральнай раённай бальніцы крайне не хапае ўрачоў вузкіх спецыяльнасцей: афтальмолага, эндаскапіста, урача ўльтрагукавой дыягностыкі, фтызіятра, нарколага, акушэраў-гінеколагаў.

 На жаль, у сельскай гаспадарцы ў гэтай пяцігодцы выкананы толькі заданні па вытворчасці збожжа і масланасення рапсу.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *