Госці горада аб горадзе


Т.М. Арзамасцава, жыхарка горада Смаргонь Гродзенскай вобласці:
–  Візітнай карткай любога горада з’яўляюцца яго вакзалы. Наколькі сябе памятаю, аўтастанцыя ў Хойніках была звычайным, стандартным будынкам без асаблівых архітэктурных прыдумак. Нават і не ўяўляла сабе, што яна можа так цудоўна пераўтварыцца пасля рэканструкцыі.
Спадабаўся і арыгінальна аформлены будынак хойніцкай чыгуначнай станцыі.

С. А. Белаш, жыхар горада Гомеля:
–  Мне вельмі спадабаўся адноўлены гарадскі парк. Адзін са старэйшых у вобласці, ён даўно ўжо патрабаваў акультурвання і навядзення належнага парадку. А сёння прыемна прайсціся па яго вымашчаных жоўтай цэглай алеях, палюбавацца старажытнай сядзібай, кветкамі і ізумрудным травяным дываном.
І, канешне, прыгажуном выглядае гарадскі стадыён. Здорава!

М.М. Мятліцкі галоўны рэдактар часопіса “Полымя”:
– Уразіў сваім дызайнам новы сервісны цэнтр Белтэлекама (ранейшы тэлеграф у будынку РВЭС). Сучасная, прасторная зала, да паслуг наведвальнікаў – хуткасны Інтэрнет, тэлефоны міжгародняй і міжнароднай сувязі, факс, тэлеграф, электронная пошта, утульныя і камфартабельныя зоны чакання для кліентаў.
Спадабалася і ветлівасць, з якой сустракаюць людзей касіры і работнікі абаненцкага аддзела РВЭС.

А.М. Хорсун, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны:
– Мяне ўразіў ідэальны стан дарожнага пакрыцця на вуліцах, асабліва на цэнтральных: Калесніка, Сялянскай, Савецкай, К. Маркса. Роўненькае палатно, па якім можна імчаць, не скідваючы хуткасць. Акрамя, зразумела, тых участкаў дарог, дзе ўстаноўлены адпаведныя дарожныя знакі.

А.І. Канапелька, паэтэса:
–  Мы пад’язджалі да нашай малой радзімы вечарам, з боку Мазыра. І ў ахутаўшай дарогу цемры перад намі нечакана разлілося цэлае мора гарадскіх агнёў. Падалося нават, што набліжаемся мы не да райцэнтра ў палескай глыбінцы, а да вялікага урбаністычнага мегаполіса. Гэта было так прыгожа і захапляюча! 
А потым, ужо ў Хойніках мы міжволі любаваліся арыгінальнымі ліхтарамі вулічнага асвятлення, якія, як потым высветлілася, працуюць на энергазберагаючых свяцільніках.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *