Год 2010 —пад знакам Дня беларускага пісьменства


КУЛЬТУРА
Далёка не кожны раён з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек можа пахваліцца наяўнасцю ў райцэнтры адразу двух цудоўных будынкаў для правядзення культурных мерапрыемстваў. А ў Хойніках яны ёсць. Гэта раённы Дом культуры і гарадскі цэнтр культуры і спорту “Меліяратар”.
Да таго ж наш парк – наша гордасць. Тут пабудаваны летні амфітэатр. А ў памяшканні адрэстаўрыраванага сядзібнага дома памешчыкаў Аўраамавых, які выкананы ў стылі эклектычнай архітэктуры, адкрыты раённы краязнаўчы музей. У ім сем залаў і аддзяленне жывапісу дзіцячай школы мастацтваў.

МЕДЫЦЫНА
Да Дня беларускага пісьменства самым кардынальным чынам змяніўся вонкавы выгляд цэнтральнай раённай аптэкі, зроблены таксама рамонт унутраных памяшканняў.  Акрамя таго, выраблены пандус, што стварае вялікія зручнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Набыццё “Пульмаэкспрэса” ў ЦРБ дазволіць праводзіць раннюю дыягностыку туберкулёза, а таксама іншых захворванняў органаў грудной клеткі ў першую чаргу ў жыхароў сельскіх населеных пунктаў.

ГАНДАЛЬ
Праведзенае сёлета свята беларускага пісьменства пакінула добры след у гандлёвай сферы раёна. Значна палепшыліся ўмовы работы 12 гандлёвых аб’ектаў раённага спажывецкага таварыства.  Ім нададзены сучасны і прывабны выгляд. Гандлёвы комплекс “Родны кут”, магазіны “Дарожны”, “Зручны”, закусачная “Залатая бочка” цяпер самыя наведваемыя хайнічанамі і гасцямі горада.
Усяго за кошт рэканструкцыі насельніцтву дадаткова прададзена тавараў на 1,4 млрд. руб.

СПОРТ
У гарадскім парку культуры і адпачынку пабудаваны сучасны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. А побач з ім на футбольным полі ўкладзены штучны газон.  З’явіліся і новыя трыбуны, каментатарска-судзейскае памяшканне.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *