Планы на будучыню


У наступнай пяцігодцы сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна будзе нададзены новы імпульс за кошт мадэрнізацыі вытворчасці, інтэнсіўнага прамысловага і жыллёвага будаўніцтва, укаранення новых тэхналогій. Ужо ў наступным годзе ў раёне пачнецца рэалізацыя трох буйных інвестыцыйных праектаў: асваенне вытворчасці сухой малочнай сывараткі на ПУП “Палескія сыры”, мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне КПУП “Хойніцкі завод жалезабетонных вырабаў”, комплексная рэканструкцыя базы хімізацыі ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”.

У будучай пяцігодцы ставіцца задача завяршыць газіфікацыю раёна. 

У сельскай гаспадарцы ўпор у жывёлагадоўлі будзе зроблены на ўзвядзенне буйных жывёлагадоўчых комплексаў круглагадовага ўтрымання жывёлы – па аналогіі з ужо пабудаваным у Тунеўшчыне і тымі, што ўзводзяцца зараз у эксбазе “Стралічава” і КСУП “Аравічы”. У 2011 годзе будаўніцтва такога ж комплекса на 600 галоў пачнецца ў КСУП “Веляцін”. А ў будучым па аднаму такому комплексу з’явіцца ў агракамбінаце “Віць” і ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”.

Што датычыць жыллёвага будаўніцтва, то на 2011 год намечана здаць у эксплуатацыю 7000 кв.м жылля (2010 г. – 6100 кв.м), а  з 2012 па 2015 гг. – 22800 кв. м. У 2011 годзе ў эксплуатацыю павінны быць здадзены 40-кватэрны дом сацыяльнага жылля па вул. Савецкай, 20-кватэрны (ЖБК-2) і 40-кватэрны (ЖБК-3) жылыя дамы ў мікрараёне “Юбілейны”. Акрамя таго, у сельскіх населеных пунктах будзе працягвацца будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў: у Велеціне і Барысаўшчыне запланавана здаць у эксплуатацыю па 5 такіх дамоў, у Глінішчы – 6, у Стралічаве – 4, у Казялужжы і Клівах – па 3.

У будучай пяцігодцы ў гарадскім парку з’явяцца плавальны басейн, пляцоўкі для міні-футбола (з яе зімовай трансфармацыяй у хакейную каробку), вялікага тэніса і ўніверсальная валейбольна-баскетбольная. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *