Сустрэча з казкай

Образование

Адкрыццё тыдня дзіцяча-юнацкай кнігі прайшло ў актавай зале ДШМ. Большую частку гледачоў складалі вучні малодшых класаў СШ № 1 і № 2 г. Хойнікі.

Работнікі дзіцячай раённай бібліятэкі і РДК паставілі міні-спектакль “Канікулы ў Прастаквашына”. Удзельнікі клуба “Юныя таленты” пры раённым доме культуры (кіраўнік Л.М. Кузняцова) паказалі маленькім гледачам інсцэніроўку “Казкі пераблыталіся”. А выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў падарылі цудоўныя музычныя нумары.

Дыпломамі былі адзначаны актыўныя чытачы бібліятэкі, яны атрымалі яшчэ і невялікія заахвочвальныя падарункі.

Усе атрымалі добры настрой, зарад весялосці і жаданне сустракацца з цікавай кнігай як мага часцей.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *