Зямля – наш агульны дом


У цеснай звязцы дзеля дабрабыту людзей працуюць выканаўчая ўлада і абраннікі народа. Мэты і задачы, іх канкрэтныя справы часта ў адзіным рэчышчы злучаюцца. Так атрымалася і 29 лістапада, калі ў вёсцы Веляцін праводзіўся раённы штаб па будаўніцтву аграгарадка пад старшынствам кіраўніка раёна А.В. Бічана і адначасова Дзень Паселіцкага сельсавета.

Дэпутаты з прадстаўнікамі розных служб райвыканкама наведалі аб’екты сацыяльнай сферы, разам абмеркавалі шляхі хутчэйшага ўхілення недапрацовак, разам адзначылі станоўчае. Як напрыклад, выкананне асфальтных работ, падрыхтоўку дзіцячага сада і стадыёна, аддзялення паштовай сувязі, дзе ёсць святло і цяпло, па-сучаснаму аформлена наглядная агітацыя, засталося толькі счытвацель банкаўскіх пластыкавых картачак устанавіць. І на ФАПе было б усё добра, калі б не пакінулі пад занавес работы па электраправодцы.

Адкрыццё ў Велеціне комплексна-прыёмнага пункта, вагона-сауны, СДК, магазіна таксама не абышлі ўвагай.
Далей дэпутаты райсавета працавалі па тэме “Роля і значэнне экалагічнага выхавання насельніцтва”. Парадаваліся за ўзорнае ўтрыманне домаўладання дэпутатам Паселіцкага сельсавета С.П. Тальчук, выказалі пажаданне-просьбу кіраўніцтву ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”, каб работнікі Веляцінскага лясніцтва прыклалі рукі да добраўпарадкавання зямлі, па якой ходзяць. Тым больш, што лес для іх – скарбонка прыродных матэрыялаў для стварэння малых архітэктурных форм. У Паселіцкай СШ агітбрыгада з ліку вучняў прадэманстравала як не трэба сябе паводзіць з прыродай, бо зямля – наш агульны дом, а мы ў ім гаспадары.

Хаця работа па ўзаемадзеянню сельсавета з райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя палепшылася, першачарговая задача па заключэнню дагавораў з мясцовымі жыхарамі на вываз смецця не выканана.
Як адзначыла ў заключэнні старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, нельга забываць, што экалагічны фактар і здароўе насельніцтва знаходзяцца ў прамой узаемасувязі. Пры гэтым і ў бліжэйшыя 50 гадоў нельга забываць пра нябачнае радыяцыйнае забруджанне тэрыторыі. Важна сачыць за тым, што выкарыстоўваецца ў ежу, у абавязковым парадку дары лесу, рэчкі, прадукцыю з уласных падворкаў даследаваць у цэнтры практычнай радыелагічнай культуры ў мясцовай школе.
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *