Не павінна быць дробязей


На пасяджэнні пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па аграрных пытаннях, рацыянальнаму выкарыстанню зямельных і прыродных рэсурсаў, добраўпарадкаванню і экалогіі разгледжана пытанне аб стане работы са зваротамі грамадзян у сельгаспрадпрыемствах раёна.

Прынята да ведама інфармацыя начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян, прававому забеспячэнню і справаводству райвыканкама А.М. Каток. Адзначана, што сельгаспрадпрыемствамі раёна праводзіцца недастатковая работа па захаванню заканадаўства Рэспублікі Беларусь у рабоце са зваротамі грамадзян, недапушчэнню парушэнняў законных правоў і інтарэсаў грамадзян. Кіраўнікам гаспадарак даручана забяспечыць своечасовы і ўсебаковы разгляд зваротаў грамадзян.  Неабходна ўвесці ў практыку разгляд зваротаў грамадзян з удзелам дэпутатаў раённага, сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

У гэтай справе не павінна быць дробязей – чалавек, які ідзе да ўлады, каб вырашыць сваё асабістае пытанне, павінен атрымаць дакладны кампетэнтны адказ у ветлівай добразычлівай абстаноўцы з боку тых, хто вырашае яго праблему.
Забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва Велікаборскага сельскага Савета вывучала 1 снежня пастаянная мандатная і па пытаннях заканадаўства, правапарадку, мясцовага кіравання і самакіравання камісія.

Як снежны камяк, выраслі тут праблемы ў гандлёвым забеспячэнні. Гэта незахаванне графіка работы, рэалізацыя пратэрмінаванай прадукцыі. Так, даўно трэба было ўбраць з прылаўка магазіна № 43 райпо (на здымку злева) непазнавальную ад зморшчанасці моркву, ёгурт “Ласковое лето”, а заадно і селядцы “Матиас”. Пранумараваўшы тут старонкі Кнігі заўваг і прапаноў, дэпутаты зрабілі адпаведны запіс.

Добрая частка прадуктаў харчавання не аднаго дня пратэрміноўкі, у тым ліку і падмарожаныя бананы, як і ў магазіне № 43, прапаноўваліся пакупнікам у магазіне № 58 райпо (на здымку справа). 10-дзённы тэрмін адведзены яго кіраўніцтву на ўхіленне выяўленых недахопаў. У прыватным магазіне “Баравічок” таксама не ўсё было гладка. Выстаўленыя на падлозе каробкі з мяснымі і каўбаснымі вырабамі адразу адбілі жаданне зрабіць пакупку. Навядзенне парадку неабходна тут не толькі ў самой гандлёвай кропцы, але і ў выкарыстоўваемым падсобным памяшканні.

Другім пытаннем члены пастаяннай камісіі разгледзелі работу сельскіх Саветаў па ўдасканаленню і каардынацыі дзеянняў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, аказання ім практычнай і арганізацыйна-метадычнай дапамогі.
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *