Моцны саюз моцных дзяржаў


На дваіх адзін лёс, на дваіх адна дарога – такія розныя і такія падобныя Беларусь і Расія. Краіны-сёстры, краіны-суседкі разам працуюць, разам ствараюць, разам ідуць да дабрабыту. У дружбе іх вернай вялікая сіла. Менавіта аб гэтым у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі гаварыла перад пачаткам святочнага канцэрта ў дзіцячай школе мастацтваў старшыня райсавета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна. У сваім выступленні малады спецыяліст-педагог гарадской дзяржаўнай гімназіі В.Р. Султанава расказвала аб трывалых сувязях, сяброўскім саперніцтве паміж школьнікамі Беларусі і Расіі ў час розных конкурсаў, алімпіяд. 

Дні бягуць, бясконцы іх палёт. Але нязменна адно – спакон вякоў беларусы і расіяне жывуць адной сям’ёй, у якой адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. І сёння нічога не змянілася ў адносінах братэрскіх народаў, таму і славілі ад душы моцны саюз моцных дзяржаў работнікі ўстаноў культуры раёна і іх выхаванцы вясёлымі песнямі, танцамі і ігрой на музычных інструментах. 

Край наш дзіўны, нібы казка. У палях звіняць каласы, у небе – птушак галасы і песні велічальныя разносяцца над роднай зямлёй. На свяце пазнавалі іх прысутныя па першых акордах і адорвалі маленькіх і дарослых артыстаў гарачымі апладысментамі.


Ірына ВАСІЛЬЕВА.
Фота Наталлі Чэкан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *