Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Афіцэры Узброеных Сіл Беларусі выказваюць давер і падтрымку на прэзідэнцкіх выбарах Прэзідэнту Беларусі, Галоўнакамандуючаму    Узброенымі Сіламі Аляксандру Лукашэнку.

Адпаведная рэзалюцыя была прынята 8 снежня на IV Афіцэрскім сходзе Узброеных Сіл, які адбыўся ў Мінску.

Афіцэрскі форум падтрымаў ініцыятыву афіцэрскага сходу 116-й гвардзейскай Радамскай Чырвонасцяжнай штурмавой авіяцыйнай базы і звярнуўся да асабовага складу Узброеных Сіл, ветэранаў, членаў сем’яў ваеннаслужачых з заклікам выказаць давер і падтрымку на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Тры арганізацыі ўжо заявілі аб намеры праводзіць экзіт-полы ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У Цэнтрвыбаркам на гэты момант звярнуліся тры сацыялагічныя арганізацыі з просьбай узгадніць іх удзел у правядзенні экзіт-полаў – апытанняў выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў для галасавання. Гэта цэнтр EcooM, Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый” і ТАА “TNS” (Украіна).

Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў 708 міжнародных наглядальнікаў для работы ў час прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле даных ЦВК, праводзіць маніторынг за ходам прэзідэнцкіх выбараў маюць намер 390 прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ, 237 – СНД, 6 – Пастаяннага камітэта СНД. Для ўдзелу ў назіранні акрэдытаваны таксама парламентарыі іншых краін (6 прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, 37 – Міжпарламенцкай асамблеі СНД і 10 – Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі) і 22 прадстаўнікі замежных Цэнтрвыбаркамаў.
Традыцыйна ў назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі актыўна ўдзельнічаюць і беларускія грамадзяне, партыі і грамадскія аб’яднанні. На гэты час у выбаркамах па ўсёй краіне акрэдытаваны 17885 мясцовых наглядальнікаў.   


 


                                                                                                 
                                                                                                                                                    БЕЛТА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *