Не гаруе, а шчыруе

Сельское хозяйство

IMG_5930Праца робіць чалавека прыгожым. Зачароўваюць выразнасць, паваротлівасць, сабранасць і адладжаныя да аўтаматызму рухі працуючага. Усё гэта можна сказаць і ў адносінах аператара машыннага даення МТК «Тунеўшчына» КСУП імя Мележа Г.М. Сяргеенка (на здымку).
Працоўны дзень жанчыны пачынаецца з першай дойкі ў 5.00. На абслугоўванні ў Галіны Мікалаеўны знаходзіцца 130 кароў. У студзені сёлета валавы надой склаў 34 560 кг, надой на адну карову – 346 кг. Працуе яна на комплексе ўжо два гады. «Вопыт, спрыт, вядома, важныя ў любой справе, – гаворыць Г.М. Сяргеенка, – але і без штодзённага настрою на працу, без зацікаўленасці ў выніках таксама не абысціся. Трэба любіць тое, чым займаешся».
І гэта сапраўды так. Па словах Г.М. Сяргеенка, абслугоўванне жывёлы вельмі цікавая справа. Каровы слухаюцца даярку і на яе добрае стаўленне адказваюць добрым норавам і, вядома ж, добрымі надоямі. Цяпер аператар машыннага даення нават не ўяўляе сабе, што магла б займацца чымсьці іншым.
Нягледзячы на тое, што працоўны дзень пачынаецца рана, Г.М. Сяргеенка паспявае ўправіцца з хатняй гаспадаркай, любіць гатаваць. Яна – маці двух дарослых дзяцей – радуецца дваім унукам.
Кіраўніцтва гаспадаркі характарызуе жанчыну як адказную, энергічную працаўніцу.

Алена СМУСЯНОК.
Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *