І вучоба, і выхаванне

Образование

У групе № 39 трэцяга курса ДПТВ-183 30 навучэнцаў набываюць спецыяльнасць “грамадскае харчаванне”. Куратарам групы з’яўляецца Ала Валянцінаўна Ярац, майстрам вытворчага навучання – Вольга Міхайлаўна Фралова. У гэтым цесным тандэме яны працуюць ужо не першы год і маюць вялікі вопыт работы па навучанню і выхаванню кадраў масавых прафесій.

Яшчэ да паступлення ў вучылішча яны папярэдне вывучаюць характарыстыкі школ на тых выпускнікоў, якія маюць жаданне вучыцца ў прафтэхвучылішчы. А з прыходам іх на першы курс знаёмяць навучэнцаў з адзінымі педагагічнымі патрабаваннямі да паводзін, з правіламі пражывання ў інтэрнаце.

У абавязковым парадку куратар і майстар вытворчага навучання наведваюць навучэнцаў на даму, афармляюць акты абследавання жыллёва-бытавых умоў, выяўляюць неспрыяльныя сем’і і складаюць план мерапрыемстваў работы з імі, асаблівы акцэнт робячы на занятасць навучэнцаў у пасляўрочны час.

У групе займаецца толькі адзін юнак, але праблемы стваралі дзяўчаты, якія выхоўваліся ў сацыяльна небяспечных сем’ях. Анастасія Мірзоева часта прапускала заняткі без уважлівых прычын, вучылася дрэнна. Гэтая навучэнка пераехала з бацькамі на новае месца жыхарства, але папрацаваць з           сям’ёй, дзе яна выхоўвалася, давялося доўга.   Марына Чудакова  мае схільнасць да бадзяжніцтва, адшукваць яе даводзіцца з дапамогай міліцыі. Маці дзяўчыны пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах дачкі, яе выхоўвае бацька.

Плённая праца педагогаў прыносіць добрыя вынікі – за апошні час ні адным з навучэнцаў групы не здзейснена ніводнае правапарушэнне. Для прафілактыкі распрацавана сістэма выхаваўчых гадзін на якіх даводзяць, да чаго могуць прывесці шкодныя звычкі, праводзяцца гутаркі па фарміраванню культуры сямейных адносін з бацькамі навучэнцаў. Да ўдзелу ў такіх мерапрыемствах запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання.

Адным словам, робіцца ўсё для таго, каб на рабочую сцяжынку выпусціць не толькі добрых маладых спецыялістаў, але і культурных людзей.



              Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *