Самаадданыя ў справе служэння дзяржаве

Законнасць і парадак

DSC_0261Служба па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі была створана загадам народнага камісара ўнутраных спраў СССР 16 сакавіка 1937 года. З таго часу дабавіла нямала слаўных старонак у гісторыю праваахоўных органаў Беларусі. 80 гадоў – гэта цэлая гісторыя, поўная драматызму, гераізму, самаадказнага служэння дзяржаве соцень аператыўных супрацоўнікаў.
Час ідзе, а галоўныя функцыі службы застаюцца – барацьба з хабарніцтвам, раскрадальніцтвам, фальшываманецтвам, а яшчэ і пашыраюцца. Цяпер гэта і выяўленне парушэнняў пры расходванні сродкаў дзяржбюджэту, пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, выяўленне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, барацьба з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і інш.
У Хойніцкім раённым аддзеле ўнутраных спраў гэтыя задачы ўскладзены на групу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ў складзе старшага оперупаўнаважанага Віталія Анісенкі і оперупаўнаважанага Дзмітрыя Каўрова (на здымку). Іх работа дазваляе гаварыць аб высокай эфектыўнасці і выніковасці. Яна накіравана не толькі на правядзенне па заявах працэсуальных мерапрыемстваў па збору даказальнай базы аб здзяйсненні той або іншай асобай злачынства, але і на выяўленне такіх фактаў. Вялікая ўвага адводзіцца прафілактыцы эканамічных злачынстваў праз шырокую тлумачальную работу.
Летась у раёне выяўлена 19 злачынстваў, якія адносяцца да эканамічных, у тым ліку 4 – цяжкіх і 4 – карупцыйных. Агульны ўрон дзяржаве пры гэтым быў прычынены на суму 140 000 дэнамінаваных рублёў. Забяспечана вяртанне большасці гэтых сродкаў. Моладзь дастойна спраўляецца са сваімі службовымі абавязкамі.
Таго ж жадаем і ў далейшым супрацоўнікам групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі нашага аддзела ўнутраных спраў Віталію Анісенку і Дзмітрыю Каўрову. А яшчэ зычым моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, каб небяспека не пагражала ім у час нялёгкай службы.

С. ЖАЎНЯК, в.а. начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *