Мы – грамадзяне Беларусі!

Рэха падзеі

DSC_0111У ходзе Усебеларускай патрыятычнай акцыі БРСМ «Мы – грамадзяне Беларусі!», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сямі 14-гадовым хайнічанам урачаны галоўны дакумент грамадзяніна нашай краіны – пашпарт. Таксама рабяты атрымалі падарункавае выданне «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыю краіны, кнігу пра Хойнікшчыну.

З прывітальным словам да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, старшыня ветэранскай арганізацыі В.С. Васькевіч. Пажадалі добра вучыцца, быць патрыётамі сваёй краіны і раёна.
Добры настрой у гэты дзень стварылі музычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў раёна.

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *