Дадзены старт датэрміноваму галасаванню


14 снежня першым выкарыстаў сваё канстытуцыйнае права ў датэрміновым галасаванні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  на Савецкім выбарчым участку № 1 ветэран Вялікай Айчыннай вайны, 93-гадовы жыхар райцэнтра В.В. Карась.

Старшыня раённай выбарчай камісіі Л.Ф. Кулакоўская выказала ў яго асобе шчырую ўдзячнасць пакаленню мужных, дзякуючы якім мы маем магчымасць жыць, працаваць і ствараць пад мірным небам, і ўручыла ветэрану салодкі падарунак.

Апускаючы бюлетэнь у урну для галасавання, Віктар Васільевіч сказаў, што свой голас ён аддае за моцную і працвітаючую Беларусь.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *