Разам – у працы і спорце

Спорт

Што можа быць лепш, чым праведзеныя ў сяброўскіх зносінах, прыўзнятым настроі і спартыўным азарце выхадныя дні? Адпачыць душой, страсянуцца фізічна ў мінулую суботу змаглі ўсе жадаючыя, прыехаўшыя ў Глінішчанскую СШ, дзе праходзілі спаборніцтвы па дартсу і шашках сярод каманд сельскіх і раённага выканаўчага камітэтаў.

Шчырымі прывітальнымі словамі настроілі ўдзельнікаў мерапрыемства на актыўную барацьбу за званне лепшага намеснік старшыні райвыканкама В.Н. Шаўчэнка і дырэктар ФСК А.Ч. Шэстак.

Па выніках спаборніцтваў па шашках сярод жанчын першае месца заняла Л. Бадалян (Судкоўскі сельвыканкам), другое – А. Бандарчук (Алексіцкі сельвыканкам), трэцяе – Л. Гаркуша (райвыканкам). У індывідуальным заліку сярод мужчын прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – В. Анісенка (райвыканкам), другое –  Э. Сялецкі (Паселіцкі), трэцяе – М. Катлярчук (Судкоўскі сельвыканкам). У камандным заліку лепшы вынік паказалі прадстаўнікі райвыканкама, другі – Судкоўскага, трэці – Алексіцкага сельвыканкама.

Самай трапнай удзельніцай у спаборніцтвах па дартсу была Н. Лапцева (Паселіцкі сельвыканкам), другое месца ў асабістым заліку заняла В. Ліпніцкая (Алексіцкі), трэцяе – М. Карэльская (райвыканкам). У мужчын лепшым стаў Д. Дзядзіцкі (Паселічы), на другую прыступку п’едэстала гонару ўзняўся М. Катлярчук (Судкова), трэцюю – В. Заяц (Вялікі Бор). У камандным заліку прызавыя месцы размеркаваліся такім чынам: першае – у каманды Паселіцкага сельвыканкама, другое – Алексіцкага, трэцяе – Стралічаўскага.

Пераможцы атрымалі падарункі ад арганізатараў мерапрыемства – Хойніцкага фізкультурна-спартыўнага клуба, аддзела па справах моладзі райвыканкама і РК БРСМ.



Наталля ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *