“Разам мы даб’ёмся большага”


Паважаныя жыхары раёна!
19 снежня – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. І менавіта заўтра мы вызначым далейшы курс развіцця нашай краіны. А сёння я прапаную яшчэ раз свядома ацаніць, узважыць тое, што маем.

Многае зроблена ў мінулай пяцігодцы. У рэспубліцы склалася ўласная мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, у цэнтры якой – чалавек з яго патрэбнасцямі і інтарэсамі. Што гэта азначае ў сацыяльнай сферы?

Растуць працоўныя пенсіі, усе віды сацыяльных дапамог, захаваны высокі ўзровень сярэдняй заработнай платы работнікаў усіх катэгорый. Дзяржава ўзяла на сябе значную частку расходаў па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Па будаўніцтву жылля на аднаго чалавека рэспубліка займае першае месца на постсавецкай прасторы, высокія тэмпы будаўніцтва жылля для маючых патрэбу па льготных крэдытах. Забяспечана мінімальная колькасць беспрацоўных да эканамічна актыўнага насельніцтва. Падтрымліваецца самы нізкі ўзровень дзіцячай смяротнасці сярод краін СНД. Падтрымліваецца таленавітая вучнёўская моладзь, маладыя вучоныя, работнікі мастацтва, культуры і спорту.

Наш раён таксама дынамічна развіваецца. Сёлета прагледжваецца па выніках года выкананне ўсіх сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, за выключэннем сельскай гаспадаркі, дзе мы змаглі наперакор неспрыяльным умовам надвор’я дасягнуць толькі выканання заданняў па вытворчасці збожжа і масланасення рапсу.

Хойнікшчына ў бягучай пяцігодцы ўпэўнена крочыць шляхам перспектыўнага развіцця. Гаворачы моваю лічбаў, вытворчасць прамысловай прадукцыі павялічылася з 18,8 млрд. руб. да 94,0 млрд. руб. пры прагнозе 145%. Вытворчасць спажывецкіх тавараў узрасла з 1,9 млрд. руб. да 48,0 млрд. руб. пры прагнозе 150%. Увод у эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання за 2010 год перавысіў узровень 2005 года ў тры разы і складзе 7 тыс. кв. м. Колькасць малых прадпрыемстваў за 11 месяцаў з пачатку года па гораду з 31 павялічылася на 10 і склала 41.

Аб’ём платных паслуг насельніцтву за 10 месяцаў сёлета склаў 12 млрд. 864 млн. руб. (115,3% да ўзроўню мінулага года). Экспарт тавараў у грашовым выражэнні склаў 14034,4 тыс. долараў ЗША (176,1 % да адпаведнага перыяду 2009 года), імпарт – 102,9 тыс. долараў (69,0 %). І эканоміць мы ўмеем. Паказчык энергазберажэння склаў мінус 17,5% пры прагнозе мінус 12%.      

Задача, якая сёння стаіць перад краінай, – далейшае павышэнне ўзроўню і якасці жыцця нашых людзей на аснове ўдасканальвання сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі. Гэтага можна дасягнуць толькі пры поўным яднанні ўлады і народа.

Я заклікаю кожнага валодаючага выбарчым правам заўтра прыйсці на выбарчы ўчастак і прыняць непасрэдны ўдзел у жыцці нашага дэмакратычнага грамадства. Актыўны ўдзел у выбарах кожнага хайнічаніна стане сведчаннем нераўнадушша да таго, што адбываецца ў краіне і рэгіёне, стане праяўленнем клопату аб будучым дзяцей і ўнукаў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *