НЕМАГЧЫМАЕ МАГЧЫМА: адрамантаваны і працуюць


РАЕННЫ ДОМ КУЛЬТУРЫ

Рамонт шатровага даху РДК быў пачаты ў 2007 годзе. Капітальны рамонт, які быў завершаны ў 2008-м, уключаў поўную замену  крокваў і дахавага пакрыцця. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту было выдзелена 0,7 мільярда рублёў.
У верасні мінулага года быў пачаты капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі, пад час якога  выкананы вялікі аб’ём будаўнічых работ. Поўнасцю замянілі сістэмы ацяплення і вентыляцыі Дома культуры, інжынерныя сеткі, будынак быў уцеплены, праведзена ўнутраная перапланіроўка. Дадаткова  абсталяваны запасныя і пажарныя выхады, упарадкаваны санвузлы, дабудаваны цеплавузел. Змянілася ўнутраная і знешняя аддзелка. Добраўпарадкавана і прылягаючая тэрыторыя: усталяваны асфальтаваныя пад’езды, пракладзены дарожкі з вулічнай пліткі, абсталяваны месцы адпачынку.
Усе будаўнічыя работы па раённаму Дому культуры праводзілі работнікі будаўнічага ўпраўлення № 167 ААТ “Мазырпрамбуд”.
Пасля рамонту на першым паверсе РДК па-ранейшаму засталіся танцавальная і глядзельная залы на 264 пасадачныя месцы. Абсталяваны гардэроб, а таксама кабінет рэжысёра народнага тэатра. На другім паверсе – кабінеты дырэктара Дома культуры, мастацкага кіраўніка, раённага метадычнага цэнтра. Навінка  – на другім жа паверсе (уваход асобны) абсталявана студыя гуказапісу, укамплектаванне якой працягваецца. На трэцім паверсе размяшчаецца прасторная, з вялікім акном майстэрня мастака.





ДОМ АБРАДАЎ
З 1996 года года магазін “Дзіцячы мір” на плошчы Леніна быў зачынены. Адраджэнне гэтага будынка пачалося ў бягучым годзе. Абследаванне Гомельскага агенцтва па будаўніцтву і нерухомасці пры Алімпійскім камітэце паказала, што будынак знаходзіцца ў добрым стане. Пасля было прынята рашэнне рэканструяваць былы магазін пад Дом абрадаў.
Фінансавыя сродкі ў памеры 2,2 мільярда рублёў былі атрыманы па бюджэтнаму крэдыту.
Усе работы праводзіла ПУП “Аграбудпрам” г. Гомель. 
На першым паверсе цяпер размяшчаюцца зала абрадаў, банкетная зала, пакоі жаніха і нявесты, кабінет загадчыцы аддзела ЗАГС, падсобныя памяшканні, прасторны хол і вестыбюль. У кабінетах на другім паверсе з часам размесцяцца  аддзелы і службы райвыканкама.




ФІЗКУЛЬТУРНА-АЗДАРАЎЛЕНЧЫ КОМПЛЕКС
Будаўніцтва гэтага аб’екта пачалося яшчэ да аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ажыццяўлялася яно ў комплексе з рэканструкцыяй гарадскога стадыёна. Пры гэтым упор у будаўнічых работах тады рабіўся на стадыённыя збудаванні: узвядзенне трыбун, каментатарска-судзейскага памяшкання, бетоннай агароджы, абсталяванне лёгкаатлетычных дарожак і сектараў, перасціл газона футбольнага поля. Меркавалася, што заканчэнне ўзвядзення фізкультурна-аздараўленчага комплексу стане другой чаргой рэканструкцыі стадыёна.
Аднак здарылася чарнобыльская катастрофа, потым пайшлі вядомыя палітычныя і эканамічныя няўладдзі, і будынак перайшоў у разрад доўгабудаў. І толькі сёлета, па праграме мерапрыемстваў падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, ён быў уведзены ў лік дзеючых. Зараз у фізкультурна-аздараўленчым комплексе функцыянуюць залы цяжкай атлетыкі і настольнага тэніса, абсталявана трэнажорная зала, у якой можна займацца  фітнесам. Памяшканне абсталявана камфартабельнымі раздзявалкамі з туалетамі і душам, працуе сауна.



 


ГАРАДСКАЯ ЛАЗНЯ № 2
Па вул. Жукава, 2а, у мікрараёне “Юбілейны” ў 2005 годзе была зачынена на капітальны рамонт лазня.
Не толькі невыкананне тэрмінаў здачы аб’екта садзейнічала таму, што рамонт не зрушваўся з месца. Якасць работ таксама пакідала жадаць лепшага. Новы дах праз год даў працяканне, яго ўхілялі ўласнымі намаганнямі. Потым сталі бачны агрэхі ў праектаванні душавых кабінак і г.д.
 Вялікіх намаганняў каштавала заключыць дагавор з субпадрадчыкам ПМК-42 г. Мазыра. Яны і давялі  рамонт да свайго лагічнага завяршэння. Выканалі работы па замене электраабсталявання, устаноўцы вентыляцыі, сантэхнікі, афарбоўцы фасада, будаўніцтву казырка з металачарапіцы над галоўным уваходам, рэстаўрацыі прыступак.
У маі 2010 года адбылося доўгачаканае адкрыццё гарадской лазні №2. Зараз наведвальнікам прапаноўваюцца паслугі памывачных памяшканняў, парылкі, душавых. Цана білета – 3500 руб. Пад новы год адчыніць свае дзверы новая і ўтульная цырульня, а ў наступным, 2011-м– сауна, більярдная і буфет, салярый, масажны кабінет. 
У выхадныя дні лазню наведваюць у сярэднім 260 чалавек.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *