У цэнтры ўвагі


АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ПЕРАМОГ НА ВЫБАРАХ
На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67% галасоў. Згодна з папярэднімі вынікамі галасавання дзеючага кіраўніка дзяржавы падтрымалі 5 млн. 122 тыс. выбаршчыкаў. Аб гэтым паведаміла 20 снежня ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча – 1,2%, Уладзіміра Някляева – 1,77%, Яраслава Раманчука – 1,97%, Віталя Рымашэўскага ¬– 1,1%, Андрэя Саннікава – 2,56%, Мікалая Статкевіча – 1,04%, Віктара Цярэшчанку – 1,08%, Дзмітрыя Уса – 0,48%.

Супраць усіх прагаласавалі 6,47%  выбаршчыкаў.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66% супраць 92,7% у 2006 годзе. Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што скаргі па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступалі.




У БЕЛАРУСІ ПРАГАЛАСАВАЛІ 90,4% ВЫБАРШЧЫКАЎ

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Беларусі на выбарах Прэзідэнта прагаласавалі 90,4 % выбаршчыкаў.

У Брэсцкай вобласці яўка склала 91,2%, у Віцебскай – 93,1%, Гомельскай – 92,9%, Гродзенскай – 90,7%, Магілёўскай – 93,2 %, Мінскай вобласці – 90,8%, у горадзе Мінску – 93,6%.




У ДАТЭРМІНОВЫМ ГАЛАСАВАННІ  ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ 23,1% ВЫБАРШЧЫКАЎ

У датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 23,1% выбаршчыкаў, або 1 млн. 629,2 тыс. чалавек.
У Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 18,8% выбаршчыкаў, у Віцебскай – 34,6%, у Гомельскай – 24,1%, у Гродзенскай – 23,4%, у Мінскай – 20,4%, у Магілёўскай – 26,4%, у горадзе Мінску – 17,7%.
За межамі Беларусі ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 28,2% унесеных у спісы. 

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Беларусі на выбарах Прэзідэнта прагаласавалі 90,4 % выбаршчыкаў.
У Брэсцкай вобласці яўка склала 91,2%, у Віцебскай – 93,1%, Гомельскай – 92,9%, Гродзенскай – 90,7%, Магілёўскай – 93,2 %, Мінскай вобласці – 90,8%, у горадзе Мінску – 93,6%.




ПАВЕДАМЛЕННЕ ХОЙНІЦКАЙ РАЕННАЙ  КАМІСІІ ПА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2010 года адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На падставе пратаколаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб выніках галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” раённая камісія ўстанавіла:

– агульная колькасць выбаршчыкаў – 16252  
– колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні – 15449
– прынялі ўдзел у галасаванні – 95,06%, у тым ліку ў датэрміновым галасаванні – 29,44% унесеных у спісы

Колькасць галасоў, пададзеных за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:

Кастусёў Рыгор Андрэевіч – 2,45%
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч – 88,95%
Міхалевіч Аляксей Анатольевіч  – 0,16%
Някляеў Уладзімір Пракопавіч – 0,25%
Раманчук Яраслаў Чэслававіч  – 0,03%
Рымашэўскі Віталь Анатольевіч – 0,14%
Саннікаў Андрэй Алегавіч – 0,3%
Статкевіч Мікалай Віктаравіч – 0,12%
Ус Дзмітрый Іванавіч – 0,03%
Цярэшчанка Віктар Іванавіч – 0,01%
Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў – 7,05%.
Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, – 0,5%.
Колькасць сапсаваных бюлетэняў – 0,006%.

Старшыня раённай выбарчай камісіі Л.Ф. КУЛАКОЎСКАЯ.
Сакратар раённай выбарчай камісіі Т.У. КУДРЫЦКАЯ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *