Мілы сэрцу Хойніцкі раён


Ярка і маляўніча, дорачы магутны зарад станоўчай энергіі і незабыўных уражанняў, адгучала вялікае свята Хойніцкага раёна, які на радасць усім жыхарам адзначыў свой 84-ты дзень нараджэння.

З гэтай нагоды  ўрачыстае мерапрыемства пад назвай “Мілы сэрцу Хойніцкі раён” адбылося ў ГЦКіС “Меліяратар”. Са святам павіншаваў хайнічан старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан. Кіраўнік раёна адзначыў, што наш горад змяніўся ў самы лепшы бок, абноўлены многія будынкі, адрамантаваны дарогі, шпаркімі тэмпамі вядзецца будаўніцтва жылля. Людзі, якія засталіся жыць і працаваць на Хойнікшчыне пасля катастрофы на ЧАЭС, з верай і надзеяй глядзяць у будучае. Падрастае дастойная  змена – вучні агульнаадукацыйных школ раёна дабіваюцца значных творчых вышынь у інтэлектуальным развіцці, спорце і культуры, а маладыя працаўнікі ўносяць неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Есць упэўненасць у тым, што наступныя юбілейныя імяніны наш раён сустрэне яшчэ ярчэйшым, квітнеючым, моцным, і, як бы парадаксальным гэта ні здавалася, памаладзеўшым. У нашых сілах зрабіць усё для гэтага магчымае – наперадзе яшчэ цэлы год.

З вялікай святочнай праграмай перад прысутнымі  выступіў калектыў эстрадна-сімфанічнага аркестра Гомельскай абласной філармоніі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *