У ліку лепшых

Добраўпарадкаванне

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу сярод гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Гомельскай вобласці па рашэнню пытанняў жыццезабеспячэння.

Вельмі прыемна, што заўсёды ў гэтым конкурсе прызавыя месцы займаюць прадстаўнікі Хойніцкага раёна. Бягучы год не стаў выключэннем. Дыпломы, грашовыя прэміі і кветкі пераможцам былі ўручаны 24 сакавіка на чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў.

Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Лепшы гарадскі (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковы, сельскі Савет дэпутатаў» у групе з колькасцю насельніцтва ад 800 да 1100 чалавек узнагароджаны Стралічаўскі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Валянціна Міхайлаўна Бельская). Дарэчы, Стралічаўскі сельскі Савет дэпутатаў двойчы прывозіў перамогу і з рэспубліканскага адпаведнага конкурсу, абласную ўзнагароду атрымалі ўпершыню.

Віншуем пераможцу!

Вольга Белаш.

Фота Вікторыі Мароз.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *