Падарожжа ў чароўную казку

Рэха падзеі

Маляўнічае, відовішчнае шэсце, якое ўжо стала традыцыйным атрыбутам незабыўных навагодніх свят, у мінулую суботу парадавала хайнічан усіх узростаў, падбадзёрыла і настроіла на святочны лад.
Дарослыя і дзеці змаглі прыняць удзел у чароўным касцюміраваным шоу, адчуць навагоднюю казку, увасобленую ў жыццё. Чырванашчокія, белабародыя старцы і іх прыгажуні-ўнучкі ў суправаджэнні з весялосцю, запалам і непамернай радасцю ішлі па вул. Савецкай горада, шчыра вітаючы захопленых гледачоў. Ад разнастайнасці касцюмаў казачных персанажаў разбягаліся вочы. Прадстаўнікі 25 калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый падарылі сабраўшымся сапраўдны пераднавагодні настрой. Казачныя героі спявалі песні, вадзілі карагоды, жадалі ўсім дабрабыту і шчасця. Кульмінацыйным стаў момант, калі прыгажуня-елка па дружнаму поклічу публікі заззяла сотнямі агнёў.

Галоўныя навагоднія персанажы ўсіх калектываў выдатна праявілі сябе, прадэманстраваўшы свае бязмежныя творчыя здольнасці. У намінацыі “Лепшая тэатралізацыя” пераможцамі сталі прадстаўнікі ПДРЭЗ. Лепшымі па віншаваннях прызнаны прадстаўнікі  ДПТВ-183, а самыя прыгожыя касцюмы падрыхтаваў калектыў сада-ясляў № 1 г. Хойнікі. Закончылася падарожжа ў навагоднюю казку тэматычнай канцэртнай праграмай.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *