Навагодняе бліц-апытанне


Чым год запомніцца

Г.П. Гудкоўская, настаўніца Віцьеўскай СШ:

–  Удзелам у агульнарэспубліканскай акцыі “Пісьмо Прэзідэнту”. Сваё пісьмо адправіла  будучы студэнткай Лоеўскага педагагічнага каледжа. А ў кастрычніку была запрошана на сустрэчу з Прэзідэнтам Беларусі ў ліку 60 рэспандэнтаў, чые пытанні прызнаны найбольш змястоўнымі. Сустрэча на працягу дзвюх гадзін праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы ў памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі ў г. Мінску. Ад Прэзідэнта пачулі шчырыя і грунтоўныя адказы на нашы пасланні.

Л.І. Банчак, жыхарка райцэнтра:

– Па-мойму, самае вялікае шчасце для кожнай маці калі збываюцца мары і надзеі яе дзяцей. У 2010 годзе пасля заканчэння гімназіі г. Хойнікі мая малодшая дачка Вольга паспяхова здала экзамены ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт і стала студэнткай гэтай ВНУ, набывае спецыяльнасць эканаміста-маркетолага. І хаця часам бывае  сумна ад таго, што дачка цяпер знаходзіцца ад сям’і за далёкія кіламетры і бачымся рэдка, аднак радасна ад таго, што першая самастойная жыццёвая прыступка дачкі вельмі ўдачлівая.

А.Г. Камарэнка, прыёмная маці:

– Прайшоўшы год быў вельмі шчаслівым на нашы сямейныя падзеі. Па-першае, мы адзначылі ў запамінальнай абстаноўцы 16-годдзе з дня нараджэння прыёмнай дачкі Ірыны. Па-другое, родны сын Радзівон паступіў на вучобу ў Віцебскі індустрыяльна-педагагічны каледж.

Але самая галоўная радасць заключаецца ў тым, што праведзена газіфікацыя нашага дома. Да таго ж, на выдзеленыя “Прыорбанк” 40 млн. рублёў набылі мы неабходную мэблю і бытавую тэхніку.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *