Дзве сястры – Беларусь і Расія

Культура

У раённым Доме культуры прайшоў канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Артысты мастацкай самадзейнасці раёна падрыхтавалі патрыятычную праграму, прасякнутую любоўю да Радзімы. Адметна, што сцэнарый быў як на беларускай, так і на рускай мовах. Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў парадавалі інструментальнай музыкай. Узорны ансамбль эстраднага танца «Драйв» з дапамогай рухаў цела прадэманстраваў яднанне дзвюх краін.
У фае РДК размясцілася тэматычная выстава – школьнікі намалявалі беларускія краявіды. Ад раённага Дома рамёстваў былі славянскія абярэгі. У прадстаўленай літаратуры распавядалася пра агульную гісторыю і агульны лёс Беларусі і Расіі.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *