Перамогі на шахматных дошках

Спорт

Святочным калядным днём у памяшканні Барысаўшчанскага сельскага Дома культуры сабраліся аматары шахмат на спаборніцтвы па гэтаму інтэлектуальнаму віду спорта сярод каманд сельскіх і раённага выканаўчага камітэтаў.

У індывідуальным заліку сярод жанчын лідэрства ўпэўнена захапіла Надзежда Палівач, якая выступала за каманду раённага выканаўчага камітэта. Другое месца прысуджана Ларысе Зіноўевай (Стралічаўскі сельвыканкам), трэцяе – Ілоне Тагай (Алексіцкі сельвыканкам).

Сярод мужчын на першай дошцы пераможцам стаў прадстаўнік Велікаборскага сельвыканкама Міхаіл Стрыжак,  другое месца заняў Дзмітрый Казачэнка (Алексіцкі сельвыканкам, трэцяе – Аляксандр Данчанка (Паселіцкі сельвыканкам). На другой дошцы абсалютным лідэрам спаборніцтваў вызначаны Эдуард Сялецкі (Паселіцкі сельвыканкам).

У выніку шахматных баталій першае месца прысуджана камандзе раённага выканаўчага камітэта, другое – Велікаборскага, трэцяе – Паселіцкага сельвыканкамаў.

Каманды-пераможцы і лепшыя спартсмены ў індывідуальным заліку на заканчэнні спаборніцтваў атрымалі Дыпломы і прызы ад арганізатараў мерапрыемства – Хойніцкага фізкультурна-спартыўнага клуба, аддзела па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”.


Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *