Прафарыентацыя Перад адказным выбарам


Набліжаецца ўступная кампанія-2009 і многія выпускнікі вырашаюць для сябе складанае пытанне “Кім быць?” У мэтах прафесіянальнай арыентацыі будучых абітурыентаў у дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі прайшла сустрэча выпускнікоў школ раёна з прадстаўнікамі розных навучальных устаноў: намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Рагачоўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа Н.А. Сталяровай, дацэнтам  Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Д.Г. Гатоўскім, дацэнтам кафедры і старэйшы выкладчыкам Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта А.І. Грыдзюшкам і М.Л. Ляшкевічам, дырэктарам Рэчыцкага дзяржаўнага педагагічнага каледжа У. І. Рабянком,  дырэктарам Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа Р.В. Каляда.

Акрамя гасцей са словамі наказу да прысутных звярнуліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкома Л.Ф. Кулакоўская і галоўны спецыяліст С.Ц. Добуш.

Выступаючыя тлумачылі не толькі пытанні, якія датычаць правядзення ўступнай кампаніі, але і расказвалі аб гісторыі, матэрыяльна-тэхнічнай базе і дасягненнях навучальных устаноў, якія яны прадстаўлялі. Усе аднагалосна сцвярджалі, што выбар прафесіі – справа адказная і да яе трэба ставіцца вельмі сур’ёзна. 

Выпускнікі атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе цікавячыя пытанні.


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *