Памочнікі па жыцці


5 студзеня на ўрачыстае  мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята ў актавай зале новага аддзялення   тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сабраліся работнікі сацыяльнай абароны.

Многа добрых слоў і пажаданняў прагучала ў іх адрас і былых работнікаў.  Павіншавалі з прафесійным святам  начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка і дырэктар ТЦСАН Г.М. Скачко. У час выступлення Наталля Аляксандраўна Слесарэнка адзначыла, што большасць з сацработнікаў  працуе ў гэтай сферы не за высокую заработную плату, а па поклічу душы, таму што пачуццё міласэрнасці, дапамогі і спагады да іншых – вось што з’яўляецца душэўным крэдам”.

Не абышлося ў гэты дзень і без узнагарод, якія сталі прызнаннем майстэрства і прафесіяналізму. За шматгадовую і добрасумленную працу, актыўны ўдзел у рабоце па сацыяльнай абароне насельніцтва і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама ўзнагароджана загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Н.М. Яськова.

Таксама ў гэты святочны дзень былі падведзены вынікі работы сацыяльнай галіны за прайшоўшы  год і пастаўлены задачы на 2011 год. На заканчэнне афіцыйнай часткі мерапрыемства сабраўшыхся ў зале павіншавалі выдатным канцэртам самадзейныя артысты раёна.



Алена СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *