Раёнку чытаюць, з раёнкай выйграваюць


Наступіўшы 2011 год прынёс радасную вестку ў калектыў раённай газеты “Хойніцкія навіны” – падпісны тырыж вырас да 4536 экземпляраў! А гэта азначае, што у нас стала на 368 верных сяброў больш.

10 студзеня ў рэдакцыі газеты
адбыўся розыгрыш прызоў сярод падпісчыкаў, якія прадставілі падпісныя квітанцыі на першы квартал або першае паўгоддзе 2011 года. У конкурсе прынялі ўдзел 62 падпісчыкі, 17 з іх сталі найбольш удачлівымі ў гэтым мерапрыемстве.

Старшынёй камісіі па розыгрышу з’яўляўся намеснік старшыні райвыканкама А.У. Машэўскі, які даставаў шчаслівыя квітанцыі.

 ПЕРАМОЖЦАМІ СТАЛІ:
Лявонцьеў Ю.Б. ( г. Хойнікі, вул. Юбілейная), Момат А.М. (г. Хойнікі, вул. Куйбышава), Косцікаў І.Б. (г. Хойнікі, вул. Тургенева) – рушнік (беларускі лён);  Камеш А.Д. (в. Карчовае) – кубак з каласкамі;  Акшэсяк В.Р. (г. Хойнікі, вул. К. Маркса), Каток І.А. (г. Хойнікі, вул. Тургенева) – набор кубкаў(2 шт.); Анісенка І.Ф. (г. Хойнікі, вул. Міру), Чарнецкая Л.П. (г. Хойнікі, вул. 70 год Кастрычніка), Фаміна Т.П. (в. Храпкаў) – набор стаканаў; Лобан М.М. (г. Хойнікі, вул. Савецкая) – набор касметыкі (гель-душ і шампунь);  Вашчанка Н.В. (г. Хойнікі, вул. 60-ці камсамольцаў-падпольшчыкаў) – набор для шыцця; Ткачэнка А.А. (г. Хойнікі, вул. Пралетарская) – набор талерак (2 шт.); Назарчук Ю.А. (г. Хойнікі, вул. Калесніка) – чайная пара “Юбілейная”; Жаўняк С.І. (г. Хойнікі, вул. Жукава) – набор талерак (6 шт.).

УЛАДАЛЬНІКАМІ
СУПЕРПРЫЗОЎ СТАЛІ:

Пінчук Н.Ф. (г. Хойнікі, вул. Лермантава) – гадзіннік-карціна;
Чэкан Г.М. (г. Хойнікі, вул. 70 год Кастрычніка) – кававарка; 
Жаўняк А.А. (г. Хойнікі, вул. 70 год Кастрычніка) – электрачайнік.

Віншуем пераможцаў! 

Выпісвайце і чытайце
“Хойніцкія навіны”.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *