Прафарыентацыя Па дарозе да прафесіі


Вясна для нас, выпускнікоў, – гэта час вялікіх перамен. Кожны зараз нібы стаіць на перакрыжаванні дарог з думкамі аб будучым шляху. Выбраць свой, не разгубіцца ў сённяшні складаны час дапамагаюць, безумоўна ж, бацькі і настаўнікі. Шмат карыснай інфармацыі атрымліваем мы і пры наведванні розных прадпрыемстваў або калі прадстаўнікі той ці іншай прафесіі прыязджаюць у школу.

Цікавай формай адкрыцця свету лічым таксама ўдзел у розных конкурсах-прысвячэннях. Напрыклад, на працягу лютага ў нашай школе праходзіў конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. У ім прынялі ўдзел усе жадаючыя. Пераможцамі сталі вучаніцы 9 класа Наталля Кардаш і Кацярына Здрок. Са сваім вершам “МНС – гэта штосьці святое” на раённым конкурсе Наталля заняла першае месца ў намінацыі “Верш”, а Кацярына – другое ў намінацыі “Малюнак”. Вельмі прыемна, што такія таленавітыя дзяўчаты вучацца ў нашым класе: ёсць з каго браць прыклад.


І. Курленка, вучаніца 9 класа Веляцінскай БШ-сада.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *