Прадставяць вобласць на рэспубліцы

Спорт

20-22 снежня ў Гомелі праводзілася першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод дзіцячых спартыўных школ. Удзел у ім прымалі юнакі і дзяўчаты 1996-1997 гадоў нараджэння ў саставе  31 каманды, у тым ліку і каманда ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама.

Па агульных выніках наша каманда заняла першае месца і прадставіць Гомельскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах 7-9 лютага  ў Гомелі.

У склад каманды-пераможцы ўваходзілі: Юлія Козуб з Паселіч , Таццяна Саутава з СШ №2, Наталля Мінчык з Паселіч, Анастасія Прызван з СШ №3, Сяргей Зелянкоўскі з СШ №3, Улад Буглак з СШ №3, Улад Дворнік з СШ №1. У эстафеце 600+ 400+200 м юнакі У. Буглак, С. Зелянкоўскі, У. Дворнік занялі 1 месца, дзяўчаты Ю. Козуб, А. Прызван, Т. Саутава – 4 месца.

Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі, медалямі і кубкам.


 


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *