Сябруюць са спортам

Спорт

23-25 снежня ў Гомелі прайшло першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод ДСШ, удзел у якім прымалі юнакі і дзяўчаты 1994-1995 гадоў нараджэння. Хойніцкі раён прадстаўляла  каманда ДЮСШАР  аддзела адукацыі. У агульным заліку каманда заняла першае месца.
Пераможцамі сталі: Ілля Дваракоўскі з гімназіі, Марыя Саутава з СШ №2 , Ганна Гальцяпіна з СШ №2 , Віктар Трошын з СШ №1.
Па выніках эстафеты каманда дзяўчат (М. Саутава, В. Варабей, Ю. Лабада) заняла 5 месца, юнакоў (В. Трошын, І. Дваракоўскі, У. Мастабай) – 4-е.
Пераможцы ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і медалямі.


24-25 снежня на базе гарадской гімназіі прайшоў навагодні турнір па валейболу на прызы ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Акрамя дзіцячых  каманд удзел у турніры прыняла жаночая зборная каманда раёна і юнацкая каманда выпускнікоў гімназіі.
Пасля напружанай і захапляючай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам. Сярод дзяўчат першае месца заняла    каманда гімназіі, другое – жаночая зборная каманда раёна, трэцяе – СШ № 3. Сярод юнакоў першай стала каманда выпускнікоў гімназіі, другой – СШ №3, трэцімі былі выхаванцы ДЮСШ Паселіцкай школы.
Каманды-пераможцы адзначаны каштоўнымі прызамі і Ганаровымі граматамі ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.



Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *