Лепшае навагодняе афармленне

Добраўпарадкаванне

Камісіяй пад старшынствам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта А.У. Машэўскага падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Прызнаны пераможцамі раённага агляду-конкурсу па эстэтычнаму афармленню тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў у час падрыхтоўкі і правядзення навагодніх і калядных свят:



ПУП «Палескія сыры» (дырэктар Таццяна Дзмітрыеўна Грамовіч) – першае месца;
Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №45 (дырэктар Анатолій Паўлавіч Гура) – другое месца;
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (дырэктар Пётр Міхайлавіч Кудан) – трэцяе месца.



Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца Дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі адпаведна 3, 2 і 1 базавыя велічыні.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *