Добраўпарадкаванне: пакуль больш дзёгцю, чым мёду…


Чыста не там, дзе ўбіраюць, а там, дзе не смецяць. У адносінах нашага горада, выгляд якога далёка не дацягвае да суседніх раённых цэнтраў, гэта адносіцца ў поўнай меры. Шматлікія выбоіны на цэнтральных вуліцах, несанкцыяніраваныя смеццязвалкі, бадзячыя сабакі і каты зусім не ўпрыгожваюць гарадскі пейзаж. Ці то звыкліся некаторыя хайнічане з такім бязладдзем, ці ад прыроды не дадзена ім пачуццё эстэтычнага?

Каля трэцяй гарадской школы, у пачатку вуліцы Гастэлы, доўгі час гібеў невялікі домік бабулі Наталкі. Упаў дах, выдралі “дбайныя” хайнічане падлогу і рамы, некалькі разоў падпальвалі тут смецце, што выносілі жыхары шматпавярховак. І нарэшце знайшоўся чалавек, які вырашыў на гэтым месцы нешта пабудаваць. Паставіў агароджу. Не будзеш жа зараз пералазіць праз яе, каб выкінуць чарговую партыю смецця. І жыхары пачалі выносіць яго пад тую новую агароджу (на здымку). Адна “смеццяноска” спаймана, вылічана па паведамленню на пасылку, якое вынесла разам з дамашнім друзам. На першы раз пакаранне не панесла, паабяцаўшы ўбраць усё і за сябе, і за ўсіх насільшчыкаў смецця.

А насупраць, праз дарогу, гаспадар дома паставіў плот у два чалавечыя росты з шалёўчын рознай даўжыні. А што робіцца за тым плотам, сам чорт не разбярэ! Без перабольшвання – гогалеўскі Плюшкін нашага часу. Усё за плотам – прыватная ўласнасць. Добра, што ў апоші час пастаўлена зялёная агароджа па вул. Калесніка, крыху згладжвае гэтае зборышча непатрэбнага “багацця”.

Агароджаная плануемая некалі стаянка для аўтамабіляў каля кафе “Сузор’е” паступова таксама ператвараецца ў смеццязвалку. З вуліцы ўжо не відаць, як нясуць зламыснікі з суседняй пяціпавярхоўкі бытавыя адходы. У ліку такіх нейкая Наталля Мікалаеўна Шпарун, прозвішча якой значылася на дагаворы паставак, напісаным на ўкраінскай мове, што валяўся на сметніку.

Любяць займацца агародніцтвам жыхары “блакітнага” дома № 22 па вуліцы Лермантава. Толькі агароды іх псуюць навакольны пейзаж. Валяюцца на вялікай плошчы пластыкавыя бутэлькі, пакеты, пераганяе вецер з месца на месца паперу. Па такому агародніцтву даўно трэба было праехаць плугам ды засеяць тэрыторыю травой. Або калі брацца за справу па апрацоўцы зямлі, то і ўчастак абавзякова добраўпарадкаваць, каб на яго было люба-дорага глянуць.

Многія гараджане, прыватнікі ўласных дамоў, з наступленнем вясны старанна ўбралі тэрыторыю каля сваіх домаўладанняў, як, да прыкладу, гаспадар дома № 2 па вул. Палескай (на здымку справа).

Каб больш сапсаваць сабе настрой, варта пабываць на вуліцы Пушкіна, дзе смуглявыя прадпрымальнікі развялі цяпліцы, каб частаваць жыхароў раёна агуркамі ды памідорамі. Пад плотам залежы макулатуры, якая ператварылася ўжо ў бясформеннае месіва. “Школьнікам аддадзім, няхай здадуць ды грошы атрымаюць”, – запэўнівае выйшаўшы з двара мужчына. Наколькі памятаецца, яшчэ ў мінулым годзе тое ж самае абяцалі.
 



Только по поступкам мы судим о внутренних движениях, о мыслях, о действиях, о других чувствованиях.
 К. Гельвеций.





Але досыць на гэты раз адрасоў безгаспадарчасці, неакуратнасці. Варта яшчэ звярнуць увагу гараджан на пытанне, якое пагражае вялікімі штрафнымі санкцыямі. Гэта нарыхтоўка бярозавага соку ў гарадской мяжы. Строга яна забаронена. Па няведанню і ў першы раз, як напісаў у тлумачэнні, нарабіў надрэзаў у бярозах насупраць свайго дома (вул. Тухачэўскага, 2) ды навешаў слоікаў і бляшанак Леанід Васільевіч Кароль (на здымку ён дае тлумачэнні). Справа на нарыхтоўшчыка перададзена ў суд, дзе ўдакладняць, ці ў першы раз гэта.


І. ДУБІНКА, начальнік раённай  інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *