Умацоўвайце імунітэт

Спорт

Сёлета ў в. Дворышча зарэгістраваны адзін выпадак захворвання менінгакокавым менінгітам. Найбольш часта ім хварэюць дзеці да 14 гадоў, асабліва першых двух гадоў жыцця, калі паслаблены імунітэт. Раптоўна павышаецца тэмпература, з’яўляецца рэзкі галаўны боль, ванітаванне, болі ў мышцах, сутаргі. Характэрнай прыкметай менінгакокавага сепсісу з’яўляецца высыпанне зоркавай формы на канечнасцях, баках, якое не знікае пры націсканні. Шлях перадачы інфекцыі – паветрана-кропельны.

Меры прафілактыкі:

– рэгулярна праветрываць і праводзіць вільготную ўборку памяшканняў;

– выконваць усе рэкамендацыі ўрача ў выпадку захворвання;

– не займацца самалячэннем, выклікаць “хуткую”;

– выходзіць на прагулкі з дзецьмі, пазбягаць паездак у грамадскім транспарце, знаходжання ў памяшканнях, дзе вялікая колькасць людзей;

– своечасова выяўляць і лячыць дзяцей з хранічнымі захворваннямі верхніх дыхальных шляхоў.


Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *