Выхаванне мячом

Спорт

29 студзеня ў ДПТВ-183 прайшоў ужо стаўшы традыцыйным турнір па міні-футболу з удзелам каманд аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і падлеткаў, якія знаходзяцца на прафілактычным ўліку.


 Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел па справах моладзі райвыканкама, РК ГА «БРСМ», ДУА «Фізкультурна-спартыўны клуб», камісія і інспекцыя па справах непаўналетніх.



Удзел у турніры, акрамя каманд РАУС і РАНС, прынялі каманды падлеткаў школ горада і прафтэхвучылішча. У ходзе спаборніцтваў завязалася нежартоўная барацьба. Пераможцамі сталі каманды РАНС, ДПТВ-183 і РАУС, заняўшыя 1, 2 і 3 месцы адпаведна.



Усе ўдзельнікі турніру атрымалі дыпломы і салодкія падарункі ад арганізатараў. Лепшыя ігракі прымуць удзел у аналагічных абласных спаборніцтвах, якія ў сакавіку пройдуць у  Светлагорскім раёне.



 Алена СМУСЯНОК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *