Бальніца мяняе аблічча

Добраўпарадкаванне

Актыўна вядзецца рамонт цэнтральнай раённай бальніцы – ператварэнні закрануць прыёмнае, тэрапеўтычнае і інфекцыйнае аддзяленні, а таксама добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі.
На гэтым тыдні праводзілася вырубка дрэў, якая выклікала немалы рэзананс у жыхароў горада. Але, як пракаменціраваў намеснік старшыні райвыканкама А.П. Гура, дрэвы высеклі не без прычыны – большасць з іх былі аварыйнымі, адпаведна – небяспечнымі. Такі вердыкт вынесла спецыяльная камісія, якая займалася іх даследаваннем. Маецца ўся дакументацыя, якая пацвярджае гэта. Акрамя таго, існуюць нарматыўныя адлегласці ад будынкаў і збудаванняў да дрэў і хмызнякоў (ад будынка да дрэва – 5 метраў), зацверджаныя тэхнічным кодэксам усталяванай практыкі. Некаторыя таполі падвергліся «чыстцы» з-за таго, што перашкаджалі інсаляцыі і асвятленню памяшканняў. Як удакладніў прадстаўнік улады, усё законна і абгрунтавана, ёсць заключэнне лясгасу.
У будучыні на тэрыторыі бальніцы з’явіцца газонная трава, лаўкі, альтанкі, малыя архітэктурныя формы, астатнія дрэвы будуць прыведзены ў парадак, акультураць і прудок каля прыёмнага пакою. Дарэчы, статуя жанчыны, якая там раней знаходзілася, «перабралася» на «кальцо» каля аўтобуснага прыпынку «Бальніца».
А восенню будуць пасаджаны новыя дрэвы.

Наталля ЧЭКАН.
Фота Вольгі БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *