Па адрасах перадавога вопыту


На базе Хойніцкага райспажыўтаварыства адбыўся семінар-нарада будаўнічых і тэхнічных служб Белкаапсаюза. Наш раён для правядзення мерапрыемства быў выбраны невыпадкова: у мінулым годзе праведзены значны аб’ём работ па рэканструкцыі гандлёвых кропак. На гэтыя мэты выкарыстаны грашовыя сродкі ў памеры 3 мільярды 400 мільёнаў рублёў.

Удзельнікі семінара наведалі шэраг аб’ектаў. У магазіне «Родны кут» пры рэканструкцыі выкарыстоўваліся навейшыя матэрыялы, якія яшчэ нідзе ў рэспубліцы ў сістэме спажыўкааперацыі не прымяняліся. Тут жа за кошт змяншэння плошчы складскіх памяшканняў павя-лічаны гандлёвыя плошчы, што станоўча спрыяе на іх рацыянальнае выкарыстанне.

Многае зроблена  па мадэрнізацыі магазіна «Дарожны»  райцэнтра і закусачнай «Залатая бочка» – у гэтых гандлёвых кропках заменены ўваходныя дзверы, праведзены рамонт фасада, даху, унутраныя аддзелачныя работы, рамонт сістэмы ацяплення, належнае рэкламнае афармленне.

Вынікі работы семінара падводзіліся ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Выступаючы перад удзельнікамі старшыня Гомельскага аблспажыўсаюза В.А. Смольскі адзначыў, што ў Хойніках ёсць чаму павучыцца ў справе абнаўлення гандлёвых прадпрыемстваў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан адзначыў, што да Дня беларускага пісьменства ў раёне выкананы значны аб’ём добраўпарадкавальных работ, пазнаёміў прысутных з перспектывай сацыяльна-эканамічнага развіцця Хойнікшчыны.
Удзельнікі семінара – кіраўнікі Белкаапсаюза па будаўніцтву і тэхнічных пытаннях, спецыялісты праектных і будаўнічых арганізацый абмяняліся вопытам работы будаўнічай галіны спажывецкай кааперацыі, па прыцягненню інвестыцый у асноўны капітал, далучэнню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў.

 

Клаўдзія БОСАК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *