Правесці чалавека ў апошні шлях


 Праводзячы нябожчыка ў апошні шлях, што патрэбна прадпрыняць, каб выканаць гэтую сумную працэдуру на законных падставах, што можна, а што нельга рабіць самастойна пры добраўпарадкаванні магіл, чытачам «ХН» растлумачвае майстар участка рытуальных паслуг КЖУП «Хойніцкі камунальнік» А.Д. Шырчанка:



Каб правесці пахаванне, людзям, якія ўзяліся за яго арганізацыю, першым чынам трэба звярнуцца з даведкай аб смерці ў службу рытуальных паслуг нашага прадпрыемства (размяшчаемся мы зараз у памяшканні гарадской лазні №2 ў мікрараёне «Юбілейны»). Потым наведвальнікі выязджаюць з нашым работнікам на могілкі, дзе вызначаецца месца для пахавання.



Наша дзяржава гарантуе кожнаму чалавеку пасля яго смерці пахаванне з улікам яго волевыяўлення, а таксама бясплатна прадастаўляе для пахавання зямельны ўчастак у парадку, прадугледжаным Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе». Памер участка ўстанаўліваецца такім чынам, каб гарантаваць пахаванне на гэтым участку ў будучым мужа (жонкі) або іншага блізкага родзіча, і павінен складаць не болей 2,3 м у даўжыню і 2 метраў у шырыню. Памер адзіночнага захавання – не болей 2,3 м у даўжыню і 1,4 м у шырыню. З улікам мясцовых умоў дазваляецца павялічваць указаныя памеры па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў не болей чым на 10%.



КЖУП «Хойніцкі камунальнік» прадастаўляе платную паслугу па выкапванню магілы, у зімовы час за гэта трэба заплаціць 156 тысяч рублёў. У кошт паслугі ўваходзіць  закапванне магі-лы і стварэнне надмагільнага ўзгорка.



Аказваем мы і транспартныя паслугі, для гэтага ёсць два спецыяльныя аўтамабілі, шырокі выбар у нас і рытуальных прыналежнасцей. Па тэлефоне           2-44-18 людзі могуць атрымаць неабходныя даведкі наконт гэтага.
Звычайна многія задумваюцца аб устаноўцы надмагільнага помніка. Хачу сказаць, што дазвол на гэта таксама трэба атрымліваць у нас, важна, каб помнікі былі сертыфіцыраваны.



Надмагільныя збудаванні павінны адпавядаць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.  Сумарная вышыня стыкуемых элементаў надмагільных збудаванняў, выкананых па індывідуальных заказах, не павінна перавышаць 1,8 метра.



Азеляненне месца пахавання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праектам, які прадугледжвае стварэнне па яго перыметру ахоўных пасадак з драўняна-кустовых парод; па асноўных і другасных алеях – дэкаратыўных радавых, групавых і адзінкавых пасадак дрэў і кустоўя, стварэнне кветнікаў, газонаў, а па месцах захавання – толькі кустовых парод, кветак (аднагадовых, двухгадовых і шматгадовых), а таксама пасеў газонных травасумесяў.



ЗАБАРАНЯЕЦЦА на новых месцах пахавання пасадка дрэў у межах тэрыторыі  кварталаў для пахаванняў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *