Выхоўваем патрыётаў


Вялікая ўвага ў нашым раёне ўдзяляецца правядзенню работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Гэтай мэце служыць шэраг мерапрыемстваў, якія арганізоўваюцца аддзеламі адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, па рабоце з моладдзю райвыканкама, РК ГА «БРСМ».



Традыцыйнай стала акцыя «Прызыўнік». Як правіла, у час яе правядзення маладым людзям, якія прызваны ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, павесткі ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы. Як правіла, на ўшаноўванні юнакоў прысутнічаюць іх бацькі, сябры, воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Яны даюць маладому армейскаму папаўненню словы наказу перад вайсковай службай. У ходзе мерапрыемства юнакі ўдзельнічаюць у конкурсах, для іх арганізоўваюцца тэматычныя канцэртныя праграмы.



Урачыстыя провады прызыўнікоў праводзяцца не толькі  ў  райцэнтры,  але   і   ў сельскіх населеных пунктах. Ва ўстановах культуры за «круглым сталом» яны збіраюцца разам з бацькамі, аднавяскоўцамі, прадстаўнікамі мясцовай улады. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, дзе прызыўнікі працавалі, клапоціцца аб набыцці падарункаў і памятных сувеніраў, выказвае надзею, што пасля службы ў арміі юнакі вернуцца ў свой калектыў.



Штогод праводзяцца спартакіяды прызыўной і дапрызыўной моладзі «Абаронца Айчыны», у рамках акцыі «Служу Беларусі!» арганізоўваюцца віншаванні ўраджэнцаў раёна, якія праходзяць службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, з Днём абаронцаў Айчыны.



У летні перыяд для падлеткаў праводзіцца ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», у ходзе якой рабяты паказваюць свой спрыт і лоўкасць пры выкананні розных спартыўных практыкаванняў, напрацоўваючы падрыхтоўчы патэнцыял да службы ў арміі.



Таксама моладзь раёна прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Юнакі і дзяўчаты ускладваюць вянкі і кветкі да помнікаў загінуўшых воінаў. Члены валанцёрскіх атрадаў наведваюць на даму ветэранаў вайны і працы, аказваюць ім пасільную дапамогу.
Быць патрыётам – значыць любіць сваю Айчыну. Традыцыйнымі сталі ў нашым раёне велапрабегі вучнёўскай і працуючай моладзі, прымеркаваныя да значных дат, акцыі  «За Беларусь!», «Мы перамаглі!», «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!».



І. ПАНЧАНКА, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *