У кулінарыі рэстарана «Палессе» аднавілі інтэр’ер і пашырылі асартымент

Гандаль і абслугоўванне Добраўпарадкаванне Рэха падзеі Экономика

Літаральна за некалькі чэрвеньскіх дзён работнікі райспажыўтаварыства аднавілі выгляд аддзела кулінарыі рэстарана “Палессе” па вул. Савецкай горада. На сценах з’явіліся мастацкія пано з сімвалічнымі малюнкамі, на вокнах – новыя жалюзі, фарба цёплага адцення стварае атмасферу ўтульнасці.

 

Упрыгожылі вітрыны – на іх намалявалі розныя стравы, а па-за шклом размясціліся ў радок смачная выпечка і гатовыя салаты з аднаго боку, мясныя паўфабрыкаты і нарыхтоўкі для шашлыку – з другога.
Каля кожнага віду прадукцыі – стыльны чорны цэннік, на якім можна пісаць крэйдай. Дызайн падкрэслілі невялікімі сімпатычнымі дэталямі – дэкаратыўнымі бутэлькамі, сурвэткамі, штучнымі кветкамі. Галоўнае для работнікаў – пацешыць не толькі густ пакупнікоў, але і іх зрок.

Акрамя любімых многімі гатовых прадуктаў, жадаючыя могуць замовіць сабе малочны кактэйль, набыць халодныя і гарачыя напіткі, марожанае, а на заказ тут гатуюць курыцу-грыль. Для гэтага дастаткова пакінуць заяўку ў буфетчыцы Людмілы Анатольеўны Лешчанок па тэл. 2-28-03. 

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *