З добрымі словамі


Напярэдадні вялікіх царкоўных свят – Благавешчання Прасвятой Багародзіцы і Светлага Хрыстова Уваскрэсення (Вялікадня) РК БРСМ разам з інспекцыяй па справах непаўналетніх пры РАУС арганізавалі сустрэчу Благачыннага Хойніцкай акругі, протаіерэя Уладзіміра Козака з цяжкімі падлеткамі школ горада і групай № 19 ДПТВ-183.

Рабяты з інтарэсам слухалі ўспаміны айца Уладзіміра пра яго дзяцінства і юнацтва. Цікава расказваў свяшчэннік пра тое, як раней адзначалі свята Вялікадня, як таго патрабуе праваслаўная вера.

Айцец Уладзімір пажадаў усім дабрабыту ў сем’ях, здароўя, надзеі і любві і выказаў пажаданне сустрэцца яшчэ раз.


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *