Пачуць кожнага


На тэрыторыі Слабажанскай выбарчай акругі, дзе я балаціраваўся кандыдатам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, знаходзіцца 8 населеных пунктаў – Слабажанка, Алексічы, Каранёўка, Маклішча, Хвойнае, Грачыхіна, Рабец, Дуброва. Тут пражывае 701 грамадзянін, у ліку якіх 197 адзінокіх і адзінока пражываючых, што складае 28,1 працэнта. Сем’яў, прызнаных знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным стане, няма.



Прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводжу адзін раз у месяц, у кожны першы аўторак з 17.00 да 18.00 у памяшканні Слабажанскай базавай школы. Правёў 8 прыёмаў, у ходзе якіх паступалі вусныя звароты і адзін пісьмовы. Па выніках мерапрыемства 9 выбаршчыкам аказана юрыдычная дапамога. Звярталася  адзінока  пражы-ваючая жыхарка вёскі Слабажанка Валянціна Парфіраўна Прымачэнка. Яна прасіла пасадзейнічаць ва ўхіленні парыву водаправода насупраць яе дома, бо на працягу 6 месяцаў адбывалася затапленне яе агарода. У ходзе разбіральніцтва быў накіраваны дэпутацкі запыт у КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Быў атрыманы адказ аб тым, што парыў ухілены.



У пачатку бягучага навучальнага года на ўрачыстай лінейцы ў Слабажанскай базавай школе з мэтай прывіцця здаровага ладу жыцця былі ўручаны два валейбольныя мячы.
У якасці дэпутата райсавета наведаў на даму 26 адзінока пражываючых пажылых грамадзян, 4 паляўнічых, аднаго раней судзімага. Напярэдадні навагодніх свят сумесна з групай дэпутатаў наведаў мнагадзетныя сем’і Белаус і Савянок, якім уручаны падарункі.



З мэтай прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства і алкагалізму, дробных крадзяжоў у Слабажанскай школе было праведзена 6 выступленняў сярод падлеткаў, 2 выступленні на бацькоўскіх сходах, 3 – на пасяджэннях савета прафілактыкі.



Правёў маніторынг работы Слабажанскага сельскага Дома культуры па арганізацыі адпачынку непаўналетніх. 9 разоў ажыццяўлялася праверка дыскатэк, гурткоў па інтарэсах. Па выяўленых недахопах унесены прапановы па іх ухіленню.



А. ЛОБАН, дэпутат райсавета дэпутатаў, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *