Паказалі майстэрства

Спорт

У мінулую суботу на базе Казялужскай сярэдняй школы  прайшлі спаборніцтвы па стрытболу і гіравому спорту сярод каманд вясковых жыхароў, прысвечаных Году прадпрымальнасці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы фізкультурна-спартыўны клуб, аддзелы па справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, РК ГА «БРСМ».



Пажадала сумленнай барацьбы і добрых вынікаў удзельнікам спаборніцтваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, адзначыўшы, што такія мерапрыемствы папулярныя сярод сельскіх жыхароў, бо ёсць цудоўная магчымасць і сябе ў поўнай красе паказаць і на іншых паглядзець. Галіна Віктараўна паабяцала, што спартыўны азарт людзей заўсёды будзе падтрымлівацца з боку ўлады.



Лаўры пераможцы жадаў атрымаць кожны. У гіравым спорце (гіра вагой 24 кг), па суме пад’ёмаў абедзвюма рукамі ў кожнай вагавой катэгорыі пераможцамі сталі:
катэгорыя да 70 кг: 1 месца – А.В. Вяргейчык (Велікаборскі сельскі Савет), 2 месца – Д.В. Казачэнка (Алексіцкі), 3 месца – У.В. Мастабай (Стралічаўскі);
катэгорыя да 90 кг:                           1 месца – А.Л. Гарашчанка (Барысаўшчанскі), 2 месца –   І.У. Бельскі (Судкоўскі), 3 месца – В.А. Іваненка (Паселіцкі);
катэгорыя звыш 90 кг: 1 месца – С.С. Плытнік (Велікаборскі), 2 месца – І.Ф. Маспан (Паселіцкі), 3 месца – У.В. Шлёг (Велікаборскі).



Нежартоўны накал барацьбы  панаваў і ў стрытболе. Першае месца па праву дасталася камандзе Стралічаўскага сельскага Савета, другой стала каманда Паселіцкага сельскага Савета, трэцяй – каманда Судкоўскага сельскага Савета.
Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.


 


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *